Грамадства11

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года

У панядзелак, 22 чэрвеня, чытач Onlíner падзяліўся рэдкім здымкам. На фота, зробленае гэтым жа ранкам, патрапіў чорны бусел. Яго заўважылі ў лесапаркавай зоне паміж вуліцай Асаналіева і раёнам «Мінск-Свет». Сустрэць гэтую птушку нават у дзікай прыродзе — вялікая ўдача, не кажучы ўжо пра цэнтр горада.

Чорны бусел лічыцца рэдкім відам ва ўсіх краінах, дзе жыве. У Беларусі ён уключаны ў Чырвоную кнігу. Дарэчы, у 2026 годзе менавіта чорны бусел быў названы птушкай года.

За каментарыем журналісты звярнуліся да заолага кампаніі «Дзікая прырода» Аляксандра Вінчэўскага. Спецыяліст адразу выказаў здагадку, што бусел мог паляцець з заапарка: занадта выключная сітуацыя. Аднак разгледзець кольца на назе птушкі не ўдалося.

— Вядома, гэта ўнікальны выпадак! Пралятаць над Мінскам яны могуць, але каб сесці ў горадзе… Маладыя птушкі яшчэ не зляталі з гнёздаў. Хутчэй за ўсё, гэта малады бусел, які вярнуўся з Афрыкі. Яны пачынаюць размнажацца ў 5—6 гадоў, але і да гэтага кожны год прылятаюць з поўдня на радзіму. Думаю, гэта адна з такіх птушак. Каб дарослая заляцела ў горад? Не ўяўляю такога. Яны наогул не любяць паказвацца людзям, баяцца. Звычайна палююць у лесе, на каналах і рэчках. Вядуць утойлівы лад жыцця.

Таксама Аляксандр адзначыў, што нярэдка за чорных буслоў прымаюць белых, запэцканых у мазуце. Адметная рыса менавіта чорных — голая чырвоная скура вакол вачэй.

У адрозненне ад свайго белага суродзіча, чорны бусел ніколі не ўтварае калоній і не селіцца бліжэй чым за кіламетр ад суседа.

Любімае месца жыхарства — буйныя дубы, асіны або сосны з тоўстымі галінамі. Дрэвы павінны быць дужымі, каб вытрымаць гняздо вагой у некалькі соцень кілаграмаў. Акрамя таго, важная пышная крона, якая зможа схаваць сям’ю ад драпежных птушак.

Як распавёў заолаг, гнёзды могуць выкарыстоўвацца дзесяцігоддзямі. Так, у Беларусі ёсць гняздо, у якім чорныя буслы жывуць ужо амаль 20 гадоў.

Каментары1

  • во
    23.06.2026
    дык можа чорны бусел - сімвал Беларусі?

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць