Грамадства88

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць

Беларускія вытворцы даволі часта выпускаюць навінкі і эксперыментуюць з рознымі смакамі. Часам спалучэнні атрымліваюцца вельмі незвычайнымі і больш падобнымі на ежу, згенераваную ChatGPT. Onliner сабраў 10 прадуктаў, якія можна насамрэч сустрэць на паліцах крам.

Сыр з каваю

Не, гэта не спроба паснедаць спехам, а цалкам рэальны прадукт, які выпускаюць у Карэлічах пад маркай «Навагрудскія дары». Круглая галоўка сыру не вельмі вялікая — ад 600 грамаў да кілаграма, звонку пасыпаная молатай кавай. Кававы пах, дарэчы, прабіваецца праз індывідуальную ўпакоўку лустачак на прылаўку. Тлустасць цалкам стандартная для сыру — 50%.

Самегрэла, дарэчы, не гатунак сыру, а рэгіён Грузіі. Яго яшчэ называюць Мегрэліяй, адтуль паходзіць сыр сулугуні. Як распавялі на прадпрыемстве, палавінкі адрозніваюцца па колеры, бо ў адну з іх дададзены харчовы фарбавальнік — усё дзеля эстэтыкі, па смаку яны аднолькавыя.

Цана — каля 34 рублёў за кілаграм.

Для «Навагрудскіх дароў» гэта не адзіны крэатыўны сыр у партфелі. Такія чырвоныя і зялёныя брускі з песта — гэта таксама «землякі» кававага сыру. Яшчэ на сайце вытворцы ёсць «Селегін» у крапінку ў двух варыянтах: з маслінамі або аліўкамі. Праўда, у некалькіх мінскіх крамах журналісты іх не знайшлі.

Каўбаса з вугалем

Варыянт для тых, хто хоча прыцягнуць павышаную ўвагу гасцей да мясной талеркі. Лустачкі выглядаюць мармуровымі, яшчэ больш пікантнасці выгляду каўбасы дадае той факт, што цёмныя лініі ўзору — гэта вугаль. Называецца каўбаса Rotolo Di Lusso, выпускаюць яе ў Маладзечне, на прадпрыемстве «Велес-Міт». Завод, дарэчы, вядомы яшчэ і тым, што тут робяць катлеты для гамбургераў Mak.by.

Мармуровая каўбаса зроблена са свініны, яна варана-вэнджаная, у складзе сапраўды ёсць вугаль: хаваецца пад пазначэннем Е153 — так на мове дабавак называюць натуральны харчовы фарбавальнік чорнага колеру, які робяць з драўніны.

Кошт — каля 28 рублёў за кілаграм.

Ружовы маянэз

Гэты прадукт ярка вылучаецца на паліцы з запраўкамі: дазволіў сабе быць ружовым і адразу мімікрыраваў па колеры пад мілыя беларускаму сэрцу селядцы пад шубай, халаднік і боршч са смятанай.

Маянэз у стылі «Барбі» прыдумалі на Мінскім маргарынавым заводзе, у продаж ён паступіў у канцы студзеня гэтага года. Ва ўпакоўцы 300 грамаў прадукту тлустасцю 50%. Вытворца заяўляе, што абышоўся без штучных араматызатараў і фарбавальнікаў, а ружовы колер маянэзу надаў з дапамогай бурачнага соку.

Каштуе банка такога маянэзу каля 3,4—4,5 рубля.

Сырныя шарыкі

Сухі сыр, які па структуры нагадвае порысты шакалад, выпускаюць у Паставах. Гэта лінейка снэкаў у выглядзе шарыкаў, усе смакі — несалодкія: «Крэветка на грылі», «Тай-чылі», «З вэнджанай папрыкай», «З цыбуляй», «З водарам вэнджання». Ёсць яшчэ «Класічны» і «З часнокам». Вытворца заяўляе, што робіць шарыкі без дадатковых тлушчаў метадам высушвання сыру. У кожным пакеце — 75 грамаў прадукту тлустасцю 43%.

Цана — каля 5 рублёў.

Чыпсы з сыру

Яшчэ адзін крэатыў ад «Навагрудскіх дароў» — чыпсы з сыру. Ва ўпакоўцы 50 грамаў прадукту, які патрабуе захоўвання ў халадзільніку. У крамах гэтыя чыпсы хаваюцца ў аддзеле з сырамі, у продажы ў Мінску часцей сустракаецца класічны смак, хоць на сайце вытворцы заяўлены яшчэ адзін: з белымі грыбамі. У пераліку на кілаграм цэннік кусаецца: амаль 160 рублёў.

Кошт — прыкладна 8 рублёў за пачак.

Марожанае-дранік

Спалучэнне смажанай бульбы і ванільнага марожанага нязвыклае, але ў яго ёсць свае фанаты. На Мінскім хладакамбінаце №2 вясной выпусцілі сваю версію такога ласунку. З выгляду звычайны пламбір у вафельным ражку, але сам ражок натхнёны дранікам. Яго пякуць з мукі, цыбульнага парашку, сухога бульбянога пюрэ і макаронных крупаў.

На прылаўках такое марожанае ў «драніку» заўважана з сакавіка, ва ўпакоўцы 75 грамаў прадукту.

Цана — 2—2,5 рубля.

Дранікі ў парашку

Беларускі вытворца чыпсаў «Машпішчэпрад» зрабіў ход канём і заняў нішу дранікаў з парашку.

У лінейцы ёсць чатыры смакі: класічны, з кропам, з перцам, з морквай і часнаком. Адзін пачак сухой сумесі разлічаны на дзве порцыі па 100 грамаў, а прыгатаваць дранікі можна за 15 хвілін, даводзіць вытворца.

Упакоўка каштуе каля 4 рублёў.

Халва са смакам скварак і цыбулі

Паэксперыментаваць з класічным смакам халвы ўзяўся бабруйскі «Чырвоны харчавік». У вытворцы хапае даволі незвычайных варыянтаў — напрыклад, з соллю, перцам або мятай.

Але смак скварак і карамелізаванай цыбулі вылучаецца ў гэтым шэрагу. Эфект сняданку ў вёсцы ствараюць араматызатары «Карамелізаваная салодкая цыбуля» і «Скваркі», у якіх ёсць цыбуля і часнок у парашку. У адным пачку — 60 грамаў прадукту.

Цана — каля 1,5 рубля за пачак.

Мятная згушчонка

Гэта лімітаваная серыя Глыбоцкага малочнакансервавага завода. За мятны смак адказвае араматызатар, за аўтэнтычны колер — фарбавальнік хларафіл у складзе. У бляшанцы 380 грамаў прадукту.

Цана пытання — каля 4,5 рубля.

Цукар на палачцы

Пераасэнсаваў падыход да чаявання Гарадзейскі цукровы камбінат: у яго асартыменце ёсць цукар, які даволі незвычайна выглядае і здольны здзівіць гасцей.

Ён ледзянцовы, у выглядзе крышталёў на драўлянай палачцы, ва ўпакоўцы амаль 50 грамаў прадукту. Вытворца кажа, што такі цукар падыдзе для любых відаў напояў — ад гарбаты і кавы да кактэйляў і глінтвейнаў.

Каментары8

  • так сама
    25.06.2026
    таксама фанат марозіва Дранік. цяпер бяру толькі яго. і яго даволі хутка разбіраюць
  • Жэка
    25.06.2026
    сышлася гібкая смародзіна, адразу відаць, хто піша з Польшчы. У якой Беларусі ты жыў, калі не чуў слова "шкваркі"?
  • "як чуецца, так і пішацца"? казалі яны.. але гэта далёка не так
    25.06.2026
    Жэка, ён(а) жа кажа пра тое, як пішацца. а пішацца сапраўды - Скварка. гл. Слоўнікі

    як толькі з'явілася на НН, далёка не грэбвала Слоўнікамі, каб больш-менш граматна пісаць.. дык вось для мяне таксама было ў свой час маленечкім адкрыццём), што пішацца менавіта "скварка"

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць