Інцыдэнт адбыўся каля вёскі Любча. Кампанія прыехала на бераг ракі парыбачыць, аднак падчас адпачынку пачалася моцная навальніца, піша БелТА.

Нёман каля Любчы. Фота ілюстрацыйнае
Каб адвесці машыну далей ад вады, кіроўца пачаў разварочвацца, але на размоклым пасля залевы грунце аўтамабіль страціў счапленне з дарогай і пачаў спаўзаць з абрыву.
Кіроўца паспеў своечасова выбрацца з салона і не пацярпеў. Сам аўтамабіль цалкам сышоў пад ваду.
Уладальнік звярнуўся па дапамогу ў Гродзенскую абласную арганізацыю Таварыства ратавання на водах. Работнікі Лідскай ратавальнай станцыі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі і вадалазнага абсталявання хутка знайшлі аўтамабіль і дасталі яго з ракі.
Каментары