Як вынікае з інфармацыі сэрвісу flightradar24.com, самалёт затрымаецца ў М'янме ўсяго на тры гадзіны, а пасля рушыць у Мінск.

Раней паведамлялася, што Лукашэнка ў М'янме збіраецца сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны Мін Аун Хлайнам.
На парадку дня — супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, гуманітарнай сферы і па іншых напрамках. План сумесных дзеянняў уключае канкрэтныя мерапрыемствы на перыяд 2026—2028 гадоў.
У М’янму Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Джакарты, дзе правёў перамовы з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта.
Каментары