«Для беларусаў у Інданезіі дастаткова магчымасцей для працы, і ёсць гатоўнасць сур'ёзна развіваць супрацоўніцтва», — заявіў Лукашэнка падчас перамоў з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта, піша БелТА.

«Падчас падрыхтоўкі да гэтага візіту і знаходзячыся ў Інданезіі другі раз за час майго прэзідэнцтва, я абсалютна перакананы, што для беларусаў у Інданезіі дастаткова працы, і мы гатовы сур'ёзна папрацаваць, каб рэалізаваць тыя мэты, якія вы паставілі перад сваім вялікім народам і велізарнай краінай», — падкрэсліў беларускі палітык.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што напярэдадні адбыліся перамовы на ўзроўні прадстаўнікоў урадаў дзвюх краін, падчас якіх ужо былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці.
-
Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом
-
«Я была ў шоку ад радасці і шчасця». Беларуска 15 гадоў шукала італьянскую сям’ю, у якой жыла дзіцём пасля Чарнобыля
-
У Белавежскай пушчы будуць рабіць канцэртную пляцоўку
Каментары