Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці
Пад удар на беларуска-расійскай мяжы трапіў аўтобус гомельскага перавозчыка «Сталіца» (ТАА «ФІДЗІ Экспрэс»).

«Нічога страшнага не адбылося. Усе цэлыя, усё добра!» Так адрэагаваў на здарэнне дырэктар транспартнай кампаніі «Сталіца» Канстанцін Дзегцяроў.
На пытанне чаму атакаваны аўтобус ехаў за 30 км ад украінскай мяжы, Дзегцяроў патлумачыў, што гэта рэгулярны рэйс, які афіцыйна праходзіць па гэтым маршруце.
У асноўным «ФІДЗІ Экспрэс» спецыялізуецца на двух кірунках: рэгулярныя рэйсы Гомель—Масква і сезонныя маршруты летам на курорты Чарнаморскага ўзбярэжжа — Анапу, Геленджык і г.д.
У сацсетках кампанія прапаноўвала месцы са зніжкай, імаверна, праз нізкі попыт.
Сёння ў кампаніі таксама быў рэйс у Анапу, але няскончаны. На мяжы РФ і Беларусі ў Чырвоным Камені ў Бранскай вобласці а 11:55 у шкло аўтобуса, як пішуць расійскія медыя, прыляцеў дрон.
У аўтобусе ў гэты момант былі два кіроўцы і 19 пасажыраў. Кіроўцы атрымалі лёгкія раненні. Ім аказалі дапамогу. За імі і за пасажырамі выехала спецгрупа, паведамляе тэлеканал «Мір».
Каментары
Гомель уже столицей стал?)