Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь
У Boeing 767 з бартавым нумарам EW-001PB запланаваныя пералёты з Джакарты (Інданезія) у Нейп’іда (М’янма), а затым у Мінск. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу flightradar24.com, заўважыла выданне Reform.news.

Лукашэнкаўскі «Боінг». Фота ілюстрацыйнае
Гэта той самы самалёт, на якім Аляксандр Лукашэнка здзяйсняў турнэ па краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Такім чынам, чацвёртай краінай «працяглай камандзіроўкі» пасля Расіі, Кітая і Інданезіі стане М’янма. У Беларусі Лукашэнкі не было з 26 чэрвеня, калі ён паляцеў сустракацца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у ягонай рэзідэнцыі на Валдаі.

Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары