Інстытут пладаводства прапанаваў усім ахвотным сабраць у садзе чарэшні. Амаль столькі ж, як і на рынку — але калі ў рот, то бясплатна!
Пры самастойным зборы 12 рублёў за кілаграм, а на Камароўцы — ад 10 рублёў.

Інстытут пладаводства гатовы пусціць у свой сад (знаходзіцца той побач з вёскай Самахвалавічы ў Мінскім раёне) усіх ахвотных самастойна збіраць чарэшні. Для гэтага выдзелілі дзве даты — 1 і 7 ліпеня, выключна з 9.00 да 15.00.

Для збору трэба мець сваю тару, а потым заплаціць за кожны сабраны кілаграм 12 рублёў.
У сацсетках прапанова выклікала актыўную дыскусію — людзі спрачаліся, ці адэкватна плаціць 12 рублёў за кілаграм, каб збіраць самастойна, ці прасцей набыць тыя чарэшні на Камароўцы па 10 рублёў.
Журналіст «Наша Нівы» патэлефанаваў у Інстытут пладаводства як беларус, які хоча паўдзельнічаць у зборы. На пытанне, чаму такі высокі кошт самазбору ягад, патлумачылі важны нюанс:
у выніку трэба аплачваць толькі тыя чарэшні, якія будуць у вашай тары. Пры гэтым ніхто не забараняе есці ягады ў працэсе збору.
Таксама растлумачылі, чаму на збор нельга прыехаць у выходны дзень ці ў будні ўвечары пасля сваёй працы. Справа ў тым, што пусціць у сад могуць толькі ў працоўны час яго супрацоўнікаў. Бо ў першую чаргу там усё вырошчваюць для навуковых мэт — але паколькі ягад зашмат, іх гатовы дазволіць сабраць усім ахвотным.

Сёння быў першы дзень збору. Нягледзячы на абурэнне ў сацыяльных сетках, ахвотных самастойна збіраць чарэшні знайшлося шмат. Аднак людзі былі незадаволены, што на збор чарэшні спатрэбілася 50 хвілін, а на іх аплату — больш за гадзіну. Супрацоўнікам нават прыйшлося аператыўна прывозіць дадатковыя вагі.
Сямейная дынастыя з Самахвалавічаў пад Мінскам вырошчвае 30 тысяч раслін
На Камароўцы з'явіліся парэчкі, а чарэшні нарэшце зраўняліся ў цане з клубніцамі
Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў
«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку
Каментары
[Зрэдагавана]
[Зрэдагавана]
[Зрэдагавана]