Здароўе1111

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў

11‑гадовы хлопчык прачнуўся сярод ночы ад таго, што яму на твар нехта сеў. Ён сагнаў жывёліну, а бацька яе злавіў і выпусціў на двор. На скуры дзіцяці не засталося ні бачных слядоў укусу, ні драпін, таму сям'я не звярталася па медыцынскую дапамогу. Праз 19 дзён у хлопчыка з'явіліся сімптомы шаленства, і выратаваць яго ўжо не змаглі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Гэты выпадак нагадаў пра старыя беларускія забабоны, якія згадваліся ў вершы, што прыпісвалі Паўлюку Багрыму: «Ой, кажане, кажане, Чаму ж не сеў ты на мяне, Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс». Выпадак, пра які піша Daily Mail, адбыўся летам 2024 года ў паўночнай частцы канадскай правінцыі Антарыа.

11‑гадовы хлопчык спаў, калі яму на твар сеў кажан. Хлопчык прачнуўся, змахнуў жывёлу, а бацька злавіў яе і выпусціў на двор. Сям'я не ўбачыла падстаў для турботы: на скуры не было ні кроплі крыві, ні драпін, ні знаку ўкусу. Як не было бачных траўм, то бацькі вырашылі не звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Аднак праз 19 дзён стан хлопчыка рэзка пагоршыўся. Спачатку з'явілася лёгкае недамаганне, але неўзабаве развіліся цяжкія неўралагічныя сімптомы. У хлопчыка здранцвеў адзін бок твару, яго ўвесь час ванітавала.

Паколькі сям'я не паведамляла пра магчымы ўкус кажана і нават пра тое не думала, дактары першапачаткова шукалі іншыя прычыны хваробы. Калі дыягназ «шаленства» быў нарэшце пацверджаны, вірус ужо незваротна паразіў цэнтральную нервовую сістэму.

Хлопчыка змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі, аднак яго стан няўхільна горшаў. Праз два тыдні ён памёр. Як адзначаюць спецыялісты, пасля з'яўлення клінічных сімптомаў шаленства эфектыўнага лячэння ўжо не існуе.

Са згоды бацькоў гэты выпадак апісалі ў Canadian Medical Association Journal, каб дапамагчы прадухіліць падобныя трагедыі ў будучыні.

Паводле аўтараў, галоўная небяспека заключаецца ў тым, што кантакту з інфікаваным кажаном можна не заўважыць. Укусы гэтых жывёл часам настолькі дробныя, што не пакідаюць бачных слядоў.

Але адсутнасць раны не азначае адсутнасці заражэння. Калі кажан дакранаўся да чалавека, асабліва да твару, неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Дактары ацэняць рызыку і пры неабходнасці прызначаць паслякантактную прафілактыку, якая можа прадухіліць развіццё смяротнай хваробы.

Паводле звестак Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (CDC), кажаны застаюцца асноўнай крыніцай заражэння людзей шаленствам у Паўночнай Амерыцы. Хоць носьбітамі віруса з'яўляюцца менш за 1% дзікіх кажаноў, нават адзін кантакт з інфікаванай жывёлінкай без своечасовай прафілактыкі можа мець смяротныя наступствы.

Каментары11

  • Санта Бэрримор
    01.07.2026
    Это какой-то 3.14****
  • ...
    01.07.2026
    +1 фобія
  • Док
    01.07.2026
    Это был плохой бэтман

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ26

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ26

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць