Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі
Мая кніга па сумных эмігранцкіх мерках — бестселер. Вось ад якіх сваіх тупых установак мне давялося адмовіцца, пакуль я яе прадавала, піша ў фэйсбуку аўтарка нашумелага твора «Насі з сабой» Наста Рагатко.

1. Кнігі — гэта сакральная штука. Лухта. Ёсць ты як аўтар і як менеджар. Менеджар разумее, што кніга канкуруе не з кнігамі, а з серыяламі, тыктокам, аперолямі і іншым. Аўтар — тонкая натура — хоча напісаць і адразу мільённы тыраж. Мая называецца «Насі з сабой», таму я яе і ў моры тапіла, і ў берлінскіх туалетах фоткала, і людзей прашу дасылаць мне фота з ёй адусюль, уключаючы бальніцы, камандзіроўкі, кухні і г.д.
2. Добрая кніга прадасць сябе сама. Булшыт! Кнігі прадаюцца даўжэй, чым пішуцца. Назву кнігі і вокладку, як і ўсё астатняе афармленне, добра было б прыдумляць з ролі менеджара, а не аўтара. Важна прадаваць досвед чытача, а не сябе як аўтара. Таму я кажу: гэта смешна і адкрыта пра нашы з табой перажыванні, як жыць эмігрантам, жанчынай, палітычным уцекачом — без высокапарнага і таямнічага. Кажу: гэта апавяданні, чытаюцца хутка, чапляюць надоўга, гэта як з сяброўкай пабалбатаць.
3. Без выдавецтва нічога не зрабіць. Ха-ха. Рабіць самвыдат (для мяне) было найлепшым рашэннем. Выдавецтвы бываюць занятыя сваім планам, бывае, у іх няма грошай або яны не ўмеюць і не паслядоўна робяць дыстрыбуцыю. Чытала, як выдаўцы кажуць, маўляў, у нас дрэнныя продажы, людзі не чытаюць. Ды не, чытаюць. Проста тыя кнігі, цікавасць якіх ім зразумелая і данесеная паблішэрамі. Калі выдавецтвы не хочуць друкаваць вас, гэта не значыць, што ваша кніга дрэнная (ці добрая). Друкуйце самі. Не ведаеце як — прыходзьце, раскажу.
4. Выбірай, кім быць: альбо жанчынай з інсты, альбо пісьменнікам, альбо палітычна актыўным чалавекам, альбо блогерам. Таксама лухта. Не трэба нічога выбіраць. Я працавала ў медыях, потым у палітыцы, зараз кнігу прадаю, хачу посціць голыя фота — буду. Гэта цэласна ўва мне — таму што гэтае разняволенне мне дало менавіта напісанне кніжкі і потым рознага роду дыялогі з людзьмі. Кніжка ў мяне такая ж: там і хіхі-хаха з дзяржсакратаром ЗША ў туалеце, і калекцыі пасмяротных інтэрв'ю, і цялесныя практыкі. Месца ёсць усяму. Калі вам здаецца, што не — спытайце сябе, чаму вас увогуле чапляе, колькі якога месца займаюць іншыя людзі.
5. Нейрасеткі — кепска, жах і для ідыётаў. Ну-ну, Наста! Тэкст кнігі я пісала сама (інакш не цікава), але з ШІ зрабіла сайт, блог вяду, апісанні, пітчы, прэзентацыі і іншае. Я вайб-кодар, вайб-вярстальнік і г.д. З людзьмі было б банальна даражэй і даўжэй.
6. Калі ты не прыняты прафсупольнасцю — ты гаўно. Ноўп. Пра маю кнігу (не, хлушу, пра мяне, а не маю кнігу) «супольнасць» збольшага загаварыла, калі я паехала на выставу расіян і калі маю кнігу сталі дарыць дыпламатам (і тое, і тое — з асуджэннем). Так што гэта наогул не іх заслуга, што ў мяне ёсць жаданне працягваць займацца кніжкай. Калі б на гэтым месцы быў юны аўтар-дэбютант без майго жыццёвага вопыту, ён бы ад такіх каментарыяў у медыях, фб і трэдс закрыўся б, разбурыўся і вырашыў бы больш ніколі нічога не пісаць.

7. Памыляюцца лохі, калі не робіш адразу ідэальна — ты слабак. Найбольшая лухта. Я год таму не ўмела амаль нічога з таго, што раблю зараз. Я хаджу раіцца, плачу за кансультацыі. І сама праводжу, таму што я ўжо зрабіла кучу памылак і перамог — і магу падзяліцца з іншымі, каб ім/вам не прыйшлося іх рабіць, каб гэты самы шлях займаў у іх/вас менш часу. Калі вам гэта актуальна — пішыце, я люблю кансультаваць. І кніжку купляйце, яна для вас гатовая.
Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко
Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?
Каментары
Застаюцца толькі: харошыя рускія ды й дэпляматы, якім яе брашуру дараць сілком.
З.Ы. Пруфы: хай глядзіць на колькасці смайлікаў пад пастом у целегі.
З.Ы.Ы. Сеў чакаць, калі ж Роўда нарэшце дагуляецца рэдактурай газэты ў стыле інста блога пра псеўда селеб.
Жанр піяру і жанр матывацыйнага трэнінгу.
А што з галоўным: самой кнігай? Жанр літаратуры. Зачыняеш такія артыкулы і ў галаве пустэча.
Лепш рэцэнзію б якую. Менавіта рэцэнзію, пра сутнасць, не водгукі на сайце, якія прадаюць.
І не магу зразумець, з чым звязана наяўнасць спасылкі на першакрыніцу фэйсбук у артыкуле. То ёсць, часцей няма. Наста "свая", ўмоўныя Карней і Бесараб - не?