У «Мінскводаканале» паведамілі, што пітная вада ва ўсіх дзевяці раёнах сталіцы поўнасцю адпавядае патрабаванням якасці і бяспекі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Па словах кіраўніка прадпрыемства Фёдара Рымашэўскага, кантроль якасці робіцца бесперапынна. Для гэтага працуюць дзве акрэдытаваныя лабараторыі, а таксама тэхналагічныя лабараторыі на водазаборах. Ваду правяраюць больш як па 60 паказчыках, у тым ліку мікрабіялагічных, хімічных і радыялагічных.
Ён адзначыў, што невялікая колькасць накіпу ў чайніку з'яўляецца нармальнай з'явай і сведчыць пра наяўнасць у вадзе неабходных для арганізма мінералаў і соляў. Таму пэўны ўзровень цвёрдасці вады лічыцца не толькі дапушчальным, але і карысным.
У розных раёнах Мінска цвёрдасць вады можа нязначна адрознівацца ў залежнасці ад крыніцы водазабеспячэння. Напрыклад, у Курасоўшчыне гэты паказчык крыху вышэйшы за пяць градусаў, а ў Заводскім раёне складае каля чатырох градусаў. Пры гэтым усе значэнні знаходзяцца ў межах устаноўленай нормы.
Інфармацыю пра якасць і цвёрдасць вады па канкрэтным адрасе жыхары могуць атрымаць на сайце «Мінскводаканала». Гэтыя звесткі могуць быць карыснымі пры наладжванні пральных, посудамыйных і кававых машын.
Каментары
Перавялі пасля скандалу з забруджанай вадою ў водаправодзе ў 2020-м. Дарэчы, і прыклад, наколькі трэба давяраць справаздачам чыноўнікаў, у тым ліку водаканала.
Калянасць (або жорсткасць, не цвёрдасць) вады, па суб’ектыўных водгуках у некаторых раёнах гораду пагоршылася. Аб’ектыўных вымярэнняў не маю, толькі водгукі па ўскосных назіраннях: накіпу стала больш і т.п.
Тэарэтычна можа быць, калі артэзіянскія свідравіны вычэрпваюцца або дасягаюць іншага слою вады з іншымі якасцямі.