Маладая тэнісістка Лінда Носкава з Чэхіі ўпершыню ў сваёй кар'еры стала пераможцай Уімблданскага турніру. Гэта ўвогуле і першы для гэтай чэшкі тытул на турнірах серыі Вялікага шлема.

У фінале 21‑гадовая спартсменка, якая займае 12‑е месца ў сусветным рэйтынгу, у трох сэтах перамагла сваю суайчынніцу Караліну Мухаву — 6:2, 5:7, 6:3.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка гэтым разам завяршыла выступленне на стадыі 1/8 фіналу, дзе саступіла японцы Наомі Осацы. Пазней Осака прайграла Караліне Мухавай.
12 ліпеня ў мужчынскім фінале дзейны чэмпіён Уімблдана і першая ракетка свету італьянец Янік Сінер сустрэнецца з прадстаўніком Германіі Аляксандрам Зверавым, які займае трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу і нядаўна выйграў адкрыты чэмпіянат Францыі.
Сёлета прызавы фонд Уімблдона склаў рэкордныя 62,4 мільёна фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы жаночага і мужчынскага адзіночных разрадаў атрымаюць па 3,6 мільёна фунтаў.
Каментары