Першая ракетка свету Арына Сабаленка пакідае Уімблданскі турнір пасля паразы ў 1/8 фіналу. Беларуская тэнісістка не змагла пераадолець супраціў японкі Наомі Осакі, якая займае 14‑е месца ў рэйтынгу WTA.
Цяпер у чвэрцьфінале Наомі Осака сустрэнецца з дзявятай ракеткай свету, прадстаўніцай Чэхіі Каралінай Мухавай.
Жаночы фінал 139‑га Уімблдона з рэкордным прызавым фондам 62,4 млн фунтаў стэрлінгаў запланаваны на 11 ліпеня.
Каментары