Грамадства77

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі

Яму было 87 гадоў. 

Пра смерць Пятра Садоўскага паведаміла ў сацсетках яго дачка Аліна.

«Сябры, позна ўвечары ў хоспісе памёр мой бацька, аўтар кнігі «Мой Шыбалет» Пётра Садоўскі. Развітанне заўтра, паведамлю дадаткова», — напісала яна.

87‑гадовы Пётра Садоўскі — выбітны беларускі мовазнавец, які ў 1990‑я стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, а пазней — першым паслом Беларусі ў Нямеччыне.

Ураджэнец Полаччыны, дзіця вайны, ён страціў на той вайне тату-партызана, які памёр у яго на вачах. Вывучыўшыся ў Сувораўскай вучэльні, ён пазней з вайсковай дарогі перайшоў у лінгвістыку — балазе, у Сувораўскай яму выкладаў выбітны перакладчык і афіцэр-франтавік Язэп Семяжон.

Пётра Садоўскі вывучаў і выкладаў замежныя мовы, працаваў у Інстытуце замежных моў, Акадэміі навук і, перакладчыкам, у розных прадпрыемствах Мінска.

Любоў яго жыцця — гэта беларуская мова, а ягоны асабісты рай — паўночнабеларускія гаворкі, якія яго ўскалыхалі і якія ён ведаў найлепш сярод усіх ва ўсім свеце.

«Мой шлях у мовазнаўства пачаўся з Пётры Садоўскага, з векапомнай дыскусіі пра тлумачальны слоўнік, які запачаткавала ягоная рэцэнзія «Час одуму» (часопіс «Полымя» 1986, № 5). Гэта як код ДНК, які закладваецца ў чалавека пры зачацці», — пісаў выбітны мовазнавец Юры Пацюпа.

Садоўскі быў адным з падпісантаў першых лістоў у абарону беларускай мовы і культуры — хадайніцтваў, якія дасылаліся яшчэ ў Маскву. Пазней ён быў адным з заснавальнікаў Народнага Фронту і трыумфальна перамог у адной з мінскіх акруг на свабодных выбарах 1990 года. Садоўскі быў настолькі аўтарытэтным чалавекам, што ў парламенце, дзе БНФ быў у меншасці, быў абраны старшынём камісіі па замежных справах.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці ён у 1992 годзе быў прызначаны першым у гісторыі паслом нашай краіны ў Нямеччыне. Амбасаду там ствараў з нуля.

У 2019 годзе Садоўскага, 80-гадовага, судзілі і аштрафавалі за выступ супраць інтэграцыі з Расіяй, у абарону незалежнасці, на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Яго часам пранізлівыя, а часам аналітычныя ўспаміны «Мой шыбалет» выйшлі ў 2008 годзе. Гэта адна з найцікавейшых кніг пра тое, што перажывае ў сэрцы чалавек, які «робіць сябе сам» — пра сірату з-пад Ветрына, які ўласным розумам дарос да вялікай навукі і дыпламатычных вяршынь. Яна адначасова пра патаемна асабістае, як дзяцінства ў пасляваеннай вёсцы, сярод адных жанчын, бо ўсіх мужчын выкасіла вайна. 

Каментары7

  • Андрусь
    06.07.2026
    Вялікая страта для Беларусі. Светлая памяць спадару Пётру.
  • імя
    06.07.2026
    Светлая памяць велічнаму Беларусу сп. Пётру.
    Вечны адпачынак дай яму Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць.
  • ветерок
    06.07.2026
    Вечны супакой!
    Выбітны вучоны,дастойны і сумленны чалавек Беларусі!

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА10

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць