Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава атабарылася на Падляшшы, усяго за 6 км ад беларускай мяжы. Там яны ўзяліся за аднаўленне занядбанай сядзібы, каб стварыць месца сілы і сустрэч.

Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам ды іншымі беларусамі Варшавы наведала хутар ля беларускай мяжы, які набылі былы палітвязень Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава.

Пасля вызвалення Сяргея з беларускай турмы пара атабарылася на Падляшшы, усяго за 6 км ад беларускай мяжы.

Там яны ўзяліся за аднаўленне занядбанай хаты, каб стварыць месца сілы і сустрэч для свабодных беларусаў.

На свята Купалля тут сабралася больш за 50 чалавек.

Разам з удзельнікамі Святлана Ціханоўская пляла купальскія вянкі, вадзіла карагоды і спявала беларускія песні.

«Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам. Тое, што зрабілі тут і працягваюць рабіць Сяргей і Наталля, захапляе. Яны ператварылі закінутае месца ў сапраўдны астравок беларускасці», — кажа Святлана Ціханоўская.

«Калі мы разам плялі вянкі, збіралі чарніцы, спявалі нашы песні і вадзілі карагоды, я ў чарговы раз адчула: Беларусь жыве ўнутры кожнага з нас».


«Дзякуй кожнаму і кожнай, хто быў у гэты дзень побач, і асабліва гаспадарам «Мроі» — за беларускае месца ў Польшчы, дзе мы можам быць разам», — напісала Святлана Ціханоўская.

Сяргей Гунь — былы муж спявачкі Ганны Благавай, якая стала зоркай праўладных канцэртаў. Благаву прызначылі пераможцай «Песні года» з песняй, напісанай на словы нявесткі Аляксандра Лукашэнкі Ганны Сялук. Разам з Сялук яны напісалі і «Гімн мінскай міліцыі».

Пара развялася яшчэ да пратэстаў 2020 года, у якіх Сяргей Гунь удзельнічаў. Пазней ён быў затрыманы і атрымаў 2,5 года пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у калоніі «Віцьба».
«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку
«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі
«На тобе й кош і рыба». Трохі ўспамінаў пра жыццё Давыд-Гарадка 1950‑х і 1960‑х гадоў і гаворку, якая самая дарагая маёй душы
Каментары