Абласная газета «Гомельская праўда» абнавіла свой сайт. Адной з галоўных змен цяпер стала тое, што на ім не прадугледжаная магчымасць чытаць матэрыялы на беларускай мове або пераключыць інтэрфейс на адну з дзяржаўных моў — нават праз аўтаматычны пераклад, заўважыла выданне «Штодзень».

Дзеля справядлівасці, на сайце па-ранейшаму захоўваецца невялікая колькасць матэрыялаў, апублікаваных па-беларуску, але апошні такі матэрыял быў размешчаны амаль два месяцы таму.
Мяркуецца, што абнаўленне сайта можа быць звязана з папярэднімі кібератакамі, пасля якіх рэсурс на працяглы час спыняў працу, а інфармацыя публікавалася пераважна праз тэлеграм-канал.
У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова
Ірына Слаўнікава будзе працаваць на рускамоўным праекце «Вот так»
У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам
«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе
Каментары
Ды й непрактычна.
А расейская не пацярпела?