Грамадства66

Ірына Слаўнікава будзе працаваць на рускамоўным праекце «Вот так»

Экс-палітзняволеная журналістка «Белсата» Ірына Слаўнікава далучаецца да рускамоўнай каманды «Вот так» і будзе рабіць на праекце сваю праграму, піша «БАЖ».

Ірына Слаўнікава распавяла вядоўцу ранішняга эфіру «Вот так» Тэнгізу Адамія пра сваю творчую задуму: расказаць аўдыторыі, «перадусім рускамоўнай, пра Беларусь, якая для многіх застаецца такой terra incognita».

«Здаецца, пра яе ўсе ўсё ведаюць, але не ведаюць самых важных дэталяў: што беларусы — гэта не расіяне, што беларуская мова ў Беларусі — гэта зусім не руская мова, што ў нас, у беларусаў, іншы менталітэт, свае каштоўнасці, свае асаблівасці, — сказала Ірына Слаўнікава. — І хочацца проста пазнаёміць людзей з Беларуссю такой, якой яна ёсць насамрэч, а не такой, якой яе паказваюць дзяржаўныя тэлеканалы. Бо гэта не нейкі «сосуд стабильности». Канешне, мы краіна тысячы рэк і азёр, але не ўсё ў нас так добра, не ўсё так светла, не ўсё так цудоўна».

Падрабязнасці — назву праграмы, яе час, фармат, рэгулярнасць і іншае — Ірына Слаўнікава пакуль не разгалошвае.

Чаму Слаўнікава не працягвае працу на беларускамоўным «Белсаце», за супрацоўніцтва з якім яна і была асуджана, не паведамляецца. 

Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў кастрычніку 2021 года. Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку 5 гадамі калоніі. 11 верасня 2025 года Слаўнікава трапіла ў лік 52‑х вызваленых палітвязняў.

Каментары6

  • Непрыемна, але патрэбна
    07.07.2026
    На жаль, з-за савецкае спадчыны (няроўнага) «двухмоўя», якое спрыяла расейскай мове, такія перадачы неабходныя для павышэньня дасьведчанасьці пра Беларусь сярод небеларускамоўнай аўдыторыі, якая некрытычна верыць у міфы, хлусьню й стэрэатыпы пра нас.
  • П
    07.07.2026
    Ф, так оно и есть, счетчики показывают, что русских читателей и зрителей, интересующихся ситуацией в Беларуси, в разы больше. Это не обязательно граждане Беларуси. Беларуский Белсат тоже остается, а платят между прочим за это поляки. Скажите спасибо
  • Зок
    07.07.2026
    Непрыемна, але патрэбна, чаму нажаль, чаму непрыемна? Ды хоць на кітайскай, каб у сьвеце ведалі што адбываецца на Беларусі

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?14

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць