Свет11

Пяскоў назваў спекуляцыяй артыкул Bloomberg пра ўмовы перамоваў

Крэмль не раіць успрымаць усур'ёз публікацыю Bloomberg пра тое, што Расія нібыта не мае намеру аднаўляць перамовы з Украінай да ўстанаўлення поўнага кантролю над тэрыторыяй Данбаса.

Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне РБК.

Каментуючы публікацыю агенцтва, Пяскоў нагадаў, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін яшчэ два гады таму сфармуляваў умовы спынення баявых дзеянняў.

На ўдакладняльнае пытанне наконт публікацыі Bloomberg, у якой таксама сцвярджалася, што Крэмль больш не мае намеру абмяркоўваць вяртанне якіх-небудзь тэрыторый, у тым ліку раёнаў Харкаўскай вобласці, Пяскоў па сутнасці адказваць не стаў.

«Такія публікацыі не варта ўспрымаць усур'ёз, не трэба звяртаць на іх асаблівую ўвагу. Яны хутчэй адносяцца да катэгорыі спекуляцый», — дадаў ён.

Сёння Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Расія нібыта змяніла сваю пазіцыю адносна ўмоў магчымага ўрэгулявання канфлікту. Масква не хоча абмяркоўваць перадачу Украіне тэрыторый, якія знаходзяцца пад кантролем расійскіх войскаў, і разлічвае захаваць раёны Сумскай і Харкаўскай абласцей, што мяжуюць з Расіяй, у якасці буфернай зоны. Таксама, як сцвярджалі суразмоўцы агенцтва, расійскія ўлады лічаць заўчасным вяртанне да перамоваў да ўстанаўлення поўнага кантролю над тэрыторыяй «ДНР».

Каментары1

  • Вольга
    22.07.2026
    Вусам Пяскова верым "біззаветна" і адразу. Яны ніколі не хлусяць без патрэбы.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць