У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што па факце выбуху на складзе боепрыпасаў аднаго з прадпрыемстваў АТ «Украбаронпрам» у горадзе Вішнёвае пад Кіевам завялі крымінальную справу, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, піша «РБК-Украіна».

«Абсалютна жахлівая сітуацыя. У Вішнёвым быў склад боепрыпасаў. Вораг паразіў гэты склад. Пацярпела вялікая колькасць людзей, ёсць вялікія страты. Мае спачуванні, але спачуванняў недастаткова», — сказаў Зяленскі журналістам 9 ліпеня.
«Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці і, безумоўна, будуць звольненыя», — падкрэсліў ён.
Раней паведамлялася, што ў выніку расійскай атакі ў ноч на 6 ліпеня ў Вішнёвым загінулі сем чалавек, а пацярпелі 29, уключаючы чатырох выратавальнікаў. Амаль 500 жыхароў былі эвакуяваныя праз пагрозу паўторнай дэтанацыі.
Прэм'ер-міністарка Украіны Юлія Свiрыдзенка адразу пасля трагедыі заявіла, што ў Вішнёвым былі самыя маштабныя разбурэнні жылой забудовы за ўвесь час поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Паводле слоў украінскай прэм'еркі, у выніку расійскай атакі і наступнай паўторнай дэтанацыі было пашкоджана каля 13 гектараў жылой забудовы.
У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны
Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink
Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну
Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?
Каментары