Гісторыя22

Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі

Фонд «Камунікат» выдаў кнігу Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 — жнівень 2020 гг.)», паведамляе Bellit.info.

У манаграфіі аналізуюцца ключавыя аспекты гісторыі Беларусі ў перыяд з лістапада 1996 года да жніўня 2020-га. Аўтар даследуе працэс суіснавання і канфлікту паміж аўтарытарнай уладай і грамадзянскай супольнасцю, разглядае палітыку рэжыму ў розных дзяржаўных сферах, а таксама намаганні беларускага грамадства, скіраваныя на дэмакратычную трансфармацыю краіны.

У цэнтры ўвагі знаходзіцца працэс паступовай кансалідацыі і ўзмацнення адміністратыўнага і рэпрэсіўнага апарату, што дазволіла ўладзе задушыць масавыя пратэсты 2020 года. Асобная ўвага надаецца аналізу непразрыстасці выбарчай сістэмы ў Беларусі, эвалюцыі сацыяльна-эканамічнай мадэлі, а таксама асноўным напрамкам знешняй палітыкі дзяржавы.

Выданне можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, а таксама купіць у кнігарні ў Варшаве.

Каментары2

  • Paliašuk
    11.07.2026
    Вельмі добра, што працэс вывучэння і асэнсавання беларускага досведу жыцця грамадства пры аўтарытарызме йдзе. І агляд кнігі, і, калі будуць, рэцэнзіі ад удзельнікаў падзеяў, ад палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў на гэтую працу было б цікава пачытаць у СМІ, чакаю на публікацыі. Дзякуй богу, ідыётаў, у старажытнагрэцкім сэнсе слова, паменела, бо палітыка зацікавілася ледзьве не ўсімі. Таму для палітызаванай публікі будуць карыснымі і кніга, і крытыка на яе.
  • Biełarus' Freedom
    11.07.2026
    Зямля пад чорнымі вусамі (c)

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць