Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод прыпыніў працу пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў, здзейсненай 8 ліпеня. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва, дроны пашкодзілі галоўную ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты, якая з'яўляецца адзінай такой на прадпрыемстве. Пасля гэтага завод спыніў перапрацоўку сыравіны.
Кампанія «Раснафта», якой належыць завод, пакуль не каментавала гэтыя паведамленні.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін раней заявіў, што ў выніку атакі загінуў адзін чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Паводле яго слоў, былі пашкоджаны прамысловыя аб'екты.
Украінскія ўзброеныя сілы паведамілі, што цэллю для удару быў менавіта Саратаўскі НПЗ.
Паводле біржавых даных, з серады паліва з гэтага завода больш не прапануецца на таргах. Гэта ўжо не першае прыпыненне яго працы пасля атак беспілотнікаў — падобныя выпадкі адбываліся таксама ў сакавіку і маі.
З пачатку года ўдарамі былі закрануты некалькі расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Раней таксама паведамлялася пра пашкоджанне найбуйнейшага ў Расіі Омскага НПЗ, а ў ноч на 9 ліпеня пасля атак беспілотнікаў узніклі пажары на нафтабазах у Цвярской вобласці і Стаўрапольскім краі. Акрамя таго, паведамлялася пра атаку на нафтаперапрацоўчы завод у Кірышах Ленінградскай вобласці.
Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым
Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»
Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны
Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА
Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры
Каментары