Вайна

Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры

У ноч на 9 ліпеня шэраг расійскіх рэгіёнаў патрапіў пад атаку беспілотнікаў. Вынікам налёту дронаў сталі буйныя пажары на паліўных аб'ектах і чарговыя пашкоджанні марскіх судоў.

У Шпакаўскім муніцыпальнай акрузе Стаўраполля, паводле аналізу ASTRA, пасля выбухаў загарэлася нафтабаза каля хутара Вязнікі. Там буйны вузел для захоўвання і перавалкі бензіну і дызельнага паліва. Першапачаткова паведамлялася пра пажар на суседняй базе «ЛУКОЙЛ-Югнефтепродукт» у Міхайлаўску, якая знаходзіцца ўсяго за кіламетр, аднак пазней інфармацыю ўдакладнілі.

Мясцовыя ўлады пацвердзілі, што агонь дабраўся да рэзервуараў з гаручымі матэрыяламі, а сам пажар узмацніўся.

З-за пагрозы распаўсюджвання агню жыхароў найбліжэйшай вуліцы тэрмінова эвакуіруюць у пункты часовага размяшчэння.

У Цверы пасля начнога налёту БПЛА загарэўся адзін з рэзервуараў прадпрыемства «Твярская нафтабаза» (даччыная кампанія «Сургутнафтагаза»). Гэты аб'ект забяспечвае палівам сетку з больш як паўсотні АЗС у вобласці. Кіраўнік рэгіёна заявіў, што пажар ужо лакалізаваны, а сярод персаналу і цывільнага насельніцтва пацярпелых няма.

Растоўская вобласць: паўторны ўдар па танкерах

У Растоўскай вобласці, паводле заявы мясцовых уладаў, за ноч знішчылі больш за дваццаць беспілотнікаў. Тым не менш, у Таганрогскім заліве БПЛА зноў атакавалі два танкеры (пра аналагічны інцыдэнт паведамлялася і суткамі раней).

Судны атрымалі пашкоджанні, на іх пачаўся пажар. На адным з танкераў агонь ужо патушылі, на другім тушэнне працягваецца.

Экіпажы абодвух судоў эвакуіравалі, пацярпелых сярод маракоў няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць