Бістро з морапрадуктамі «Мэйбі» пратрымалася ўсяго паўгода, паведаміў блогер «Мерзкі Какабай».

На вуліцы Няміга ў сталіцы спыніла працу бістро «Мэйбі» (Maybe), якое адкрылася ўсяго 6 месяцаў таму ў галерэі «Метраполь» на месцы установы DeLaMer.
Установа працавала ў фармаце fusion-кухні з акцэнтам на морапрадукты і даволі высокім цэннікам: мясныя стравы каштавалі ад 45 рублёў, салаты — ад 30-ці, а супы — ад 25 рублёў. Аб прычынах хуткага закрыцця бістро не паведамляецца.
Каментары