Здарэнні66

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА

У сталіцы банальная сітуацыя на дарозе скончылася хімічнымі апёкамі вачэй для мінчука.

У Мінску кіроўца зрабіў заўвагу з-за далёкага святла — у адказ яго залілі пярцовым балончыкам. Відэа канфлікту апублікаваў канал «Мінск. Галоўнае». 

Як піша канал паводле слоў пацярпелага, той падышоў да аўтамабіля, каб паведаміць кіроўцу пра ўключанае далёкае святло.

За рулём была дзяўчына, а пасажыр, які сядзеў побач, распыліў яму ў твар пярцовы балончык.

Пасля гэтага аўтамабіль без нумароў паспрабаваў з'ехаць.

У мужчыны дыягнаставалі хімічныя апёкі павекаў, рагавіцы і кан’юнктывы I ступені. 

Ці затрымалі кіроўцу, не паведамляецца. 

Каментары6

  • Kasiner
    12.07.2026
    Нацыянальнасць людзей у машыне без нумароў адгадваць не трэба..
  • Жвір
    12.07.2026
    Беларускі сьвет ?
  • Мацей
    12.07.2026
    Верагодна міліцыянт з балончыкам, таму і не затрымалі.

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць