Каментары да артыкула

Стася Гліннік пра Мельнікаву: Я усё больш і больш думаю, што яе няма ў жывых

  • Фрайдман
    12.07.2026
    А я ўсё больш і больш думаю, што Ціханоўская была празначана на грантавае кіраванне менавіта подпісам Мельнікавай, Жываглод і Дабравольскага. Супадзенне ці канцы ў ваду?
  • боцікі сліцік
    12.07.2026
    Фрайдман, а я думаю, чаму ж яна прайшла праз праверку кібераў, якія Мельнікаву так топяць?? Як жа яны не знайшлі ніякіх сувязяў з рэжымам тады?? Мабыць, таму што і зараз знайсці ня могуць. У нас няма ніякіх аб’ектыўных доказаў таго што яна жывая.
  • .
    12.07.2026
    Чаму не "паказалі" Мельнікаву на выбары у КР?
    - Таму што сістэма не абавязкова працуе цалкам лагічна і ўніфікавана. І таму што гэта не адзіны магчымы сцэнарый.
    - Не пра ўсё і ўсіх паведамляюць публічна: для прыкладу фільм ОНТ у чэрвені 2026 г., дзе паказвалі байцоў ПКК за кратамі, ў тым ліку тых, пра затрыманне якіх дагэтуль не казалі.
    - Могуць існаваць перасцярогі, каб не прывабліваць дадатковую ўвагу да Лабеева і іншай сетцы агентаў, якія выязджаюць за мяжу. Навіна "Мельнікава ў Мінску" можа актывізаваць перагляд бяспекі ў Польшчы і ЕС, што не карысна для КДБ і ФСБ.
    - Могуць існаваць дамоўленасці з Мельнікавай (агент яна сама або чалавек, якога завербавалі або прымусілі), што пасля пераезду яна жыве спакойна. І яе прыклад - узор для наступных вярбовак.
  • Янка
    12.07.2026
    ., 1.Даводзіцца зазначыць, што ў спецслужбах і прапагандзе Лукашэнкі працуе пэўная колькасць нядурных супрацоўнікаў. Так, у іх няма сумлення, але з гэтага не вынікае поўная адсутнасць інтэлекту. Таму пэўная логіка ёсць заўсёды, калі толькі туды асабіста не ўмешваецца Лукашэнка.
    2.Любыя закладнікі - гэта рэсурс, які трэба пэўным чынам прадаць ў зручны момант. Выпадковасцяў пасля 30 год панавання Лукашэнкі ўжо даўно няма.
    3.У якасці агента Лабееў ужо спалены, таму дадатковая ўвага нічога для яго ўжо не зменіць.
    4.Што такога каштоўнага Мельнікава магла б зрабіць, каб рэжыма вырашыў, што з яе досыць і магчыма дамаўляцца з ёю? Скрасці 150 тысяч даляраў? Здаць асобы кіберпартызанаў, аб якіх яна наўрадці ведала? І вось параўнайце гэта з прапагандысцкім эфектам, калі б яна даказала, што яна сапраўды ёсць інфільтраванай агенткай. Дастаткова ўзгадаць гісторыю з інфільтрацыяй Гайко ў ЧКБ.
    Гліннік цалкам мае рацыю ў тым, што самым зручным момантам паказаць Мельнікаву былі апошнія дні перад пачаткам галасавання ў КР, і калі гэтага не адбылося, то імаверна дэманстраваць проста было няма каго.
  • .
    12.07.2026
    1. З кім Вы спрачаецеся пра "поўную адсутнасць інтэлекту"? Я гэтага не сцвярджаў.
    І адваротнае пра "пэўная логіка ёсць заўсёды" таксама ні з чаго не вынікае.
    Слабы аргумент: давесці пазіцыю апанента да абсурду, а калі яна абсурд, то нібыта адваротнае адразу ісціна.

    Насамрэч няма такой штучнай дылемы з двух крайніх варыянтаў: або цалкам дурні, або заўсёды разумныя.
    Ёсць шырокі дыяпазон варыянтаў пасярэдзіне і ўвогуле па-за межамі гэтай шкалы: затупілі (шмат прыкладаў), нешта пайшло не па плане (дарэчы, адзін з варыянтаў Гліннік), ёсць абмежаванні і факты, пра якія мы не ведаем (версія з дамоўленасцю), і г.д.

    2. Мы не ведаем, закладнік яна ці не.

    3. Я адразу сказаў не толькі пра Лабеева, а ўвогуле пра сетку агентаў і магчымасць перагляду бяспекі.
    Гучны паўтор навіны "У еўрапейскай сталіцы выкралі палітыка" або "У еўрапейскай сталіцы дзейнічала агентка" можна нарэшце звярнуць увагу еўрапейскіх спецслужбаў на гэты цырк з пашпартамі прыкрыцця.

    4. Тое, што Мельнікава прыпыніла працу і яе гісторыя павысіла дэзарыентацыю і дэматывацыю - ўжо вынік.
    Варыянтаў можа быць шмат. Я толькі што прыводзіў пра дамоўленасць і яе магчымы ўплыў на будучыя вярбоўкі.
    Або мы ведаем зараз пра кантакты і перамовы КДБ з польскім ABW. Скандалы пра дзейнасць у чужой сталіцы маглі б парушыць ход перамоў.

    Мяне здзіўляе, і як людзі без усіх фактаў на 100% вераць у нейкую адну версію, і чаму не разумеюць, што новы невядомы раней факт можа дадаць логіку да варыянту, які яны раней недаацэньвалі.

    Наколькі памятаю, гісторыю з Гайко раскрыла не прапаганда па ўласнаму жаданню, а беларускія сілы. І не вельмі яна спрабавала выціснуць дадатковага прапагандысцкага эфекту з таго. Карнікі выкарысталі не для прапаганды, а для сваёй працы - рэпрэсій.
    Я памятаю, як Вы лічылі момант паказу Мельнікавай на выбары КР лёсавызначальным, і ўжо тады казаў, што гэта зусім не абавязковы працяг падзей.
  • Метла без привязи
    12.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Чыка-Вераніка
    12.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Жывая і ўсе з ей добра
    12.07.2026
    Пры гэтым
    1. Спецслужбы Польшчы зафіксавалі яе тэлефон з Беларусі.
    2. Калі журналісты патэлефанавалі яе бацькам тыя сказалі спакойна што яна жывая і знаходзіца ў Беларусі.
    3. З'явілася фота яе ў спартзалу ў Менску.
    4. З' явіліся дадзеныя што Мельнікава набыла кватэру ў Менску.
    Дадзеныя факты сведчаць што Мельнікава жывая. З ею ўсе добра. Яна асвайвае грошы якія зняла з фондаў дэмакратычных сіл ў больш чым за сотню тысяч эўра.
  • Д2
    12.07.2026
    Жывая і ўсе з ей добра ,
    Дадам што Мельнікава яшчэ ў Польшчы прапанавала Стрыжаку 5000 эўра каб той пусціў яе да баз дадзеных Байсол. Ей вельмі хацелася атрымаць спіс каму дапамагалі і дапамагаюць. Хто звяртаецца за дапамогай. Іншыя крытычныя дадзеныя, ў тым ліку асабістыя дадзеныя людзей, ворагаў рэжыму.
    Дадзены факт сведчыць што Мельнікава імкнулася атрымаць інфармацыю якую марыць атрымаць КДБ лукі. Магчыма яшчэ і скрасці грошы Байсолу да грошай якія яна скрала з іншых фондаў.
    Па сеня журналісты не раскрылі інфармацыю якія дакладна суммы скрала Мельнікава з фонда КР ў дадатак да скрадзеных грошаў кібераў?
    Чаму Латушка не звярнуўся з заявай з паліцыю пра скрадзеныя (зніклыя) грошы ў КР?
    Чаму справай Мельнікавай займацца аддел пракуратуры Польшчы па справах аб шпіянажы?
    І ў выніку якога трыгеру Мельнікава вырашыла што ей настаў час ўцякаць? Ці была яна пад кантролем розведкі Польшчы?
    Легенда з "палюбоўнікам" не вытрымала крытыкі вельмі хутка. Меледзі Мельнікава на такіх лохаходаў як той "палюбоўнік" непавядзе і брывею.
  • гойда
    12.07.2026
    Жывая і ўсе з ей добра , надо быть с интеллектом 4-ехклассника, чтобы во все это поверить
  • Палітычка з псіхіятрычкі
    12.07.2026
    А на фатаздымках са спортзалу хто нам радасна ўсьміхаўся? А у Лондане хто па парку гуляў?
  • живее всех живых
    12.07.2026
    с такой кучей присвоенных денег не исчезают, чтоб умереть.
  • алкаш
    12.07.2026
    Неужели так трудно ППЛ просто сказать: " Да это моя ошибка.". Не надо глинник держать нас за дураков, уважать надо своих избирателей.
  • Ыван
    13.07.2026
    алкаш, это ошибка. Однако если бы Мельникова была в рб, ей бы уже махали как тем же убогим портосевичем.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць