Нерухомасць66

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы

У лобі трэба было хадзіць у ботах.

Патоп у дамах «Мінск-Свет». Скрыншоты відэа

У Мінску 11 ліпеня прайшла моцная залева. Асабліва закранула квартал «Мінск-Свет», дамы «Салонікі» і «Сінгапур». На відэа, якія публікуе «Анлайнер» бачна, як са столі палілася вада. 

На кадрах пад'езд першага паверха дома «Салонікі»: струмені вады са столі заўважныя ў некалькіх месцах, таксама бачна лямпа, якая падае.

А гэта відэа з дома «Сінгапур»:

Сітуацыю пракаментавалі прадстаўнікі ЖК «Мінск-Свет».

«Сёння ў выніку анамальна моцнай залевы ў асобных участках комплексу былі зафіксаваныя лакальныя падтапленні дарог, а таксама адбылося заліццё лобі жылога дома, — гаворыцца ў адказе. 

Адразу пасля паступлення інфармацыі на месца прыбылі спецыялісты кіроўнай арганізацыі ТАА «Хэпі Плэнет». Для выяўлення прычыны заліцця было выканана ўскрыццё аздабленчага слоя столевага перакрыцця. Па яго выніках вызначана, што прычынай стала выцісканне злучэння трубаправода ўнутранай ліўневай сістэмы праз напор, які ўзнік у вонкавай сістэме ліўневай каналізацыі падчас інтэнсіўных ападкаў.

Спецыялісты кіруючай арганізацыі выканалі аднаўленчыя работы пашкоджанага ўчастка ўнутранай ліўневай сістэмы жылога дома. Цяпер працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў заліцця».

Каментары6

  • чакайце, яшчэ ж паўночны бераг не ўвялі
    12.07.2026
    Для гастараў сайдзёт. Няўжо нехта з уладальнікаў планаваў там жыць?
  • ордена чырвонай зоркі трест ремстройкомплект
    12.07.2026
    карціна чэхава неждалі
  • Плюшкі Карлсана
    12.07.2026
    У першую чергу праектавання. Відаць, гэтыя вялізныя новабудоўлі ў праблемнай з пункту гледжання гідратэхнікі зоне (былы аэрадром, дзе ўкатаная глеба) тупа падключылі да гарадской калектарнай сістэмы, якая і так не спраўляецца. А на якасныя напорныя сістэмы грошай пашкадавалі, галоўнае прадаць лахам хутчэй "прэстыжнае жыллё".

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць