Сэрвіс праверкі рэальнага кошту кватэр ад Нацыянальнага кадастравага агенцтва запрацаваў у абласных цэнтрах.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва пашырыла геаграфію свайго сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі рыначнага кошту кватэр. Цяпер даведацца арыенціровачную цану нерухомасці анлайн можна не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, піша sb.by.
Галоўная фішка інструмента на базе штучнага інтэлекту ў тым, што ён аналізуе не завышаныя цэны з аб'яваў у інтэрнэце, а рэальныя сумы куплі-продажу з афіцыйнага рэестра здзелак.
Пры разліку мадэль улічвае больш за 15 характарыстык — ад плошчы і матэрыялу сцен да наяўнасці рамонту і блізкасці паркаў ці метро.
Для тыпавых кватэр памылка сістэмы складае ўсяго 5—7%, што робіць сэрвіс выдатным бясплатным арыенцірам як для прадаўцоў, так і для пакупнікоў, якія жадаюць праверыць адэкватнасць рынкавай цаны за некалькі хвілін.
Каментары