Свет11

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей

На поўдні Кітая з-за маштабных паводак, выкліканых тайфунам, сотні змей уцяклі са спецыяльных гадавальнікаў. На волі апынуліся як неядавітыя, так і ядавітыя віды, у тым ліку кобры, крайты і зялёныя ямкагаловыя гадзюкі, паведамляе The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Асабліва пацярпела змяіная ферма ў горадзе Хэджоў. Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, многія рэптыліі распаўзліся па наваколлі. Адзін з пацярпелых расказаў, што яго ўкусіла кобра, калі ён прыбіраў смецце ў сваім доме.

Мясцовыя медыкі паведамілі, што ўжо аказалі дапамогу некалькім людзям, якія пацярпелі ад укусаў змей.

Паводкі прывялі да прарыву дзвюх плацін у Гуансі, у выніку чаго некалькі населеных пунктаў апынуліся адрэзанымі вадой. Паводле апошніх даных, загінулі як мінімум шэсць чалавек, больш за 50 тысяч былі эвакуяваныя, яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак.

Улады ўзмацнілі меры бяспекі: павялічылі запасы супрацьяддзя, арганізавалі дадатковыя медыцынскія пункты і распаўсюдзілі рэкамендацыі, як пазбегнуць укусаў змей і што рабіць у выпадку нападу. Кіраўнік Кітая Сі Дзіньпін заклікаў задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы для ліквідацыі наступстваў стыхіі і выратавання людзей.

Каментары1

  • Жвір
    09.07.2026
    Малайцы, зьмеі !

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе41

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе41

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць