У Мазырскім раёне мужчына зваліўся з ганку крамы проста пад колы фуры
У Мазырскім раёне ў выніку трагічнага няшчаснага выпадку загінуў 59‑гадовы мужчына. Здарэнне адбылося позна ўвечары 8 ліпеня ў аграгарадку Крынічны.

Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
Як паведамляе ДАІ, каля 23:40 28‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля Mercedes з прычэпам рухаўся па вуліцы Паркавай. У гэты момант мужчына, які, як паведамляецца, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, выходзіў з крамы, страціў раўнавагу, упаў з ганка проста на праезную частку і апынуўся пад коламі фуры.
Ад атрыманых траўм пацярпелы памёр на месцы здарэння.
Каментары