Грамадства

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей

У Беларусі пачалася рэалізацыя праекта па захаванні мядзянкі звычайнай — самай рэдкай змяі краіны, занесенай у Чырвоную кнігу. Навукоўцы ўжо выпусцілі ў прыроду першых маладых асобін, якіх вырасцілі ў спецыяльных умовах, піша выданне «Смартпрэс».

Праект распрацавалі спецыялісты Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спачатку яны даследавалі месцы, дзе яшчэ захаваліся папуляцыі мядзянкі, і выявілі найбольшую з іх на паўднёвым захадзе Палесся. Там правялі работы па паляпшэнні ўмоў для жыцця рэдкай рэптыліі.

Аднак чаканага павелічэння колькасці змей не адбылося. Наадварот, за некалькі гадоў папуляцыя пачала змяншацца. Па словах навукоўцаў, прычынай стала тое, што на невялікай тэрыторыі змей стала больш, і яны часцей гінулі пад коламі транспарту або станавіліся здабычай драпежных птушак.

Пасля гэтага даследчыкі змянілі падыход. Яны адлавілі самца і самку мядзянкі, а іх патомства пачалі вырошчваць у бяспечных умовах, каб маладыя змеі дасягнулі ўзросту, калі іх шанцы на выжыванне ў дзікай прыродзе становяцца значна вышэйшымі.

Для выпуску выбралі ўчастак каля адной з вёсак з лугамі, хмызнякамі і рэдкалессем. На думку спецыялістаў, гэта месца добра падыходзіць для маладых мядзянак і менш прывабнае для іх натуральных ворагаў.

Першыя вырашчаныя змеі былі выпушчаныя ў прыроду 19 чэрвеня. Паводле назіранняў навукоўцаў, яны хутка асвоіліся і разпаўзліся па навакольнай тэрыторыі.

Даследчыкі спадзяюцца, што гэтыя асобіны стануць асновай новай папуляцыі рэдкай рэптыліі. У наступным годзе плануецца выпусціць яшчэ адну групу маладых мядзянак, а пакуль спецыялісты працягваюць назіраць за тым, як яны прыжываюцца ў натуральным асяроддзі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць