Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі выступіў за заканадаўчую забарону чырвона-чорнага сцяга Украінскай паўстанцкай арміі на тэрыторыі краіны.

Выступаючы 11 ліпеня падчас мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне Валынскай трагедыі, прэзідэнт Польшчы заявіў, што не хоча бачыць гэты сімвал у сваёй краіне, і выказаў надзею, што польскі парламент прыме адпаведны закон.
Паводле слоў Наўроцкага, чырвона-чорны сцяг увасабляе ідэалогію ўкраінскіх нацыяналістаў, якіх у Польшчы вінавацяць у масавых забойствах польскага насельніцтва на Валыні ў гады Другой сусветнай вайны. Ён таксама адзначыў, што, на яго думку, гэтаму сімвалу няма месца ў аб'яднанай Еўропе.
Гэта не першы раз, калі Караль Наўроцкі заклікае забараніць сімволіку АУН і УПА ў Польшчы. Пытанне дзейнасці Украінскай паўстанцкай арміі і падзей Валынскай трагедыі застаецца адным з асноўных гістарычных рознагалоссяў паміж Польшчай і Украінай.
Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны
«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз
Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла
Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?
Каментары
За кошт пакутуючых украінцаў чалавек маніпулюе грамадскім меркавеннем самых неадукаваных і цемрашальных слаёў польскага насельніцтва.
Які ён пасля гэтага хрысцьянін?