Свет2525

Сікорскі пра магчымы напад расіян на Польшчу: Яны нешта рыхтуюць, гэтак сама, як гэта было перад уварваннем ва Украіну

«Мы не можам выключаць, што, хоць Пуцін і не здольны перамагчы, ён усё роўна можа прыняць яшчэ адно падобнае рашэнне». 

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo / Matthias Schrader

Кіраўнік МЗС заявіў, што Польшча сур’ёзна ставіцца да пагроз з Масквы, хаця не панікуе, піша «Еўрапейская праўда». 

«Занепакоенасць ёсць, бо Пуцін напаў на Украіну, грунтуючыся на аптымістычных і цалкам памылковых ацэнках. Ён выклікаў велізарныя чалавечыя пакуты і сур’ёзныя эканамічныя страты па ўсёй Еўропе, прыняўшы гэта вар’яцкае і злачыннае рашэнне аб уварванні ва Украіну. Таму мы не можам выключаць, што, хоць ён і не здольны перамагчы, ён усё роўна можа прыняць яшчэ адно падобнае рашэнне», — сказаў Сікорскі.

Міністр каментаваў інфармацыю брытанскай газеты The Telegraph пра тое, што Злучаныя Штаты нібыта перадалі Варшаве папярэджанне аб магчымай узброенай правакацыі Расіі супраць Польшчы, каб «выпрабаваць рашучасць НАТА».

Чыноўнік сказаў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю, але «навіна паходзіць з аўтарытэтнага выдання, таму, імаверна, яна праўдзівая».

Ён выказаў спадзяванне, што выкрыццё намераў Расіі змусіць яе адмовіцца ад гэтых планаў.

«Менавіта таму мы пасылаем расіянам сігнал:

мы ведаем, што яны нешта рыхтуюць, гэтак сама, як гэта было перад уварваннем ва Украіну. І, загадзя выкрываючы іх намеры, я спадзяюся, што нам удасца пераканаць іх адмовіцца ад сваёй агрэсіўнай пазіцыі», — дадаў чыноўнік.

У той жа час Сікорскі ўпэўнены, што Масква не мае дастаткова рэсурсу для нападу на Польшчу.

«Калі расіяне нам пагражаюць, мы ўспрымаем гэтыя пагрозы сур’ёзна. Але сёння Пуцін не мае сродкаў, каб напасці на нас: хутчэй за ўсё, ён можа паспрабаваць зладзіць нейкую правакацыю. Яму да гэтага часу не ўдалося заваяваць Данбас пасля амаль трынаццаці гадоў спроб», — падкрэсліў кіраўнік польскага МЗС.

Разам з тым Сікорскі выказваў думку, што Расія арганізуе «аперацыю пад чужым сцягам», каб апраўдаць напад на краіну-члена НАТА.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра асцярогі адносна магчымай расійскай правакацыі, мэтай якой з’яўляецца «выпрабаваць рашучасць НАТА».

Перад гэтым латвійская разведка таксама паведаміла, што Расія рыхтуе магчымыя правакацыі супраць краін Балтыі або Польшчы, у прыватнасці атакі з выкарыстаннем беспілотнікаў і іншыя гібрыдныя дзеянні, каб змусіць краіны НАТА спыніць падтрымку Украіны.

Каментары25

  • Перевожу
    12.07.2026
    Дайте еще денюх на новые заборы и ремонт танков для Украины по тройной таксе.
  • Indrid Cold
    12.07.2026
    Ну хай паспрабуюць. Скончыцца так сама як ва Украіне, толькі горш для рускіх у сто разоў.
  • 123
    12.07.2026
    Расія ўжо вядзе гібрыдную вайну з Польшчай і іншымі краінамі НАТА. У гэтым кантэксце варта нагадаць пра розных беларусаў, напрыклад каментатары МОСТ, які моцна ўпісваюцца ў расейскія дзеянні.

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць