Медную стэлу паставілі ў двары, дзе адбылося забойства.

Архітэктурную задуму ацанілі не ўсе: у каментарыях пад публікацыямі Львоўскай гарадской рады канструкцыю масава параўноўваюць з грамадскай прыбіральняй. Ідэя і рэалізацыя каштавала 2,2 млн грыўняў (каля 50 тысяч даляраў), пішуць украінскія СМІ.

Былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода», вядомую сваімі выказваннямі Ірыну Фарыён забілі 19 ліпеня 2024 года. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла праз тры гадзіны.

Праз некалькі дзён у Дняпры затрымалі падазрававанага ў забойстве. Ім аказаўся 18‑гадовы хлопец.
Каментары
Унутры - падсвечаны белы абеліск з вядомымі цытатамі Фарыён, якія можна пабачыць праз прарэзы («Мова — це скеля, на якій стоїть велика українська споруда» і іншыя). Сам мемарыял, маім меркаваннем, даволі круты. А асноўная прэтэнзія наведвальнікаў тая, што цытаты ўнутры невыразна чытаюцца на тле шурпатай паверхні.