Гомельскія ўлады паведамляюць пра «часовыя» праблемы, але пра маштаб здарэння нічога не кажуць.
Гомельскія ўлады паведамляюць пра праблемы ў працы аператара А1. Яны распаўсюдзілі прэс-рэліз аператара.
«Інфармуем Вас пра тое, што ў цяперашні момант частка кліентаў кампаніі можа адчуваць часовыя цяжкасці з доступам да паслуг галасавой сувязі і мабільнага інтэрнэту. Тэхнічныя службы А1 ужо задзейнічаны для аператыўнага ліквідацыі наступстваў інцыдэнту і аднаўлення штатнага рэжыму працы абсталявання. Звяртаем Вашу ўвагу: да поўнага завяршэння аднаўленчых работ магчымыя кароткачасовыя перабоі ў функцыянаванні сэрвісаў», — гаворыцца ў паведамленні.
З заявы ўладаў немагчыма зразумець, каго закранула адсутнасць сувязі.
Чытачы выдання «Моцныя Навіны» пішуць аб праблемах з сувяззю ад А1 у розных гарадах. Акрамя мабільнага інтэрнэту, ёсць перабоі з кабельным тэлебачаннем.
«Няма сувязі, датэлефанаваўся ў А1, сказалі адвалілася сувязь Гомель і вобласць, Магілёў і вобласць, праблемы на трасе перадачы звестак Менск — Гомель, Менск — Магілёў, са слоў аператара, працуюць над ліквідацыяй непаладак», — распавёў чытач у каментарах у сацсетках.
У Жлобіне сувязь, паводле чытачоў выдання, адсутнічала гадзіну, але сітуацыя пачала наладжвацца.
Каментары