За перыяд з 1 па 25 чэрвеня гэтага года імпарт беларускага бензіну ў Расію дасягнуў 141 тыс. тон, што ў 2,4 разу перавышае аб'ём паставак за ўвесь май, піша расійскае выданне «Ведомости».

У чэрвені мінулага, 2025 года аб'ём імпарту бензіну з Беларусі быў мізэрным — ён складаў усяго 1000 тон.
Адначасова з ростам экспарту ў Расію Беларусь знізіла пастаўкі бензіну ў іншыя краіны. Беларусь перанакіравала ў Расію аб'ёмы паліва, якія раней прызначаліся для краін Сярэдняй Азіі.
За апошнія два гады Украіна неаднаразова наносіла ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тлумачачы гэта тым, што яны з'яўляюцца часткай ваеннай лагістыкі і забяспечваюць палівам расійскую армію. У выніку ў чэрвені 2026 года ў Расіі распачаўся востры паліўны крызіс. У многіх рэгіёнах продаж паліва нарміравалі, на запраўках стаяць даўжэзныя чэргі.
На гэтым фоне апошнім часам узнікае тэма пра беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — Мазырскі НПЗ і «Нафтан». Цесны вайсковы саюз паміж Мінскам і Масквой і апошнія заявы Кіева пра выкарыстанне беларускай тэрыторыі для падтрымкі расійскіх атак выклікаюць пытанне, ці могуць гэтыя прадпрыемствы разглядацца Кіевам як ваенныя цэлі.
Эксперт кіеўскага Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі Дзмітрый Грамакоў у размове з «Нашай Нівай» сцвярджае: з пункту гледжання Украіны такая магчымасць існуе ўжо цяпер. Але, паводле яго, ёсць адна прынцыповая ўмова.
Каментары
[Зрэдагавана]