Каментары да артыкула

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову

  • страх потерян
    05.07.2026
    Через семь дней, после первого удара Украины, луканомика перестанет существовать.....
    Раз поставляют, значит имеют сверх барыши в свои карманы, которые позволяют забить болт на всю экономику Беларуси, иначе, не пускались бы во все тяжкие.
    Ограничились бы "гуманитарной", разовой поставкой в размере 50 тыс тон, как это сделал Казахстан.
  • В/Ч
    05.07.2026
    Валет шмат танкау́ перадау́ рашыстам
  • Пытанне
    05.07.2026
    Паважаныя ўкраінцы, а чаму вы да казахскіх НПЗ не прыглядаецеся?
  • Індыя пастаўляе паліва Расеі
    05.07.2026
    Пытанне, і да Індыйскіх.
  • Янка
    05.07.2026
    Грамакоў - пустабрэх. Спачатку вайны ён патрабаваў з Ціханоўскай зброі, зараз нешта кажа пра "першы літр". Няма сумневаў, што падобных літраў ужо была не адзіная тысяча тонаў. А пад час бітвы за Кіеў амаль што ўся расейская тэхніка на правабярэжжы Дняпра рухалася на мазырскім паліве.
  • Ліпень
    05.07.2026
    Янка, так, пустабрэх. Будуць кантракты на пастаўку паліва заключаныя з расійскай чыгункай - гэта як, дапамога арміі Расіі, ці не?
    Развялося гэтых ікспердаў, як сабак...
  • Нагадаю
    05.07.2026
    Янка, з Кіева ўкраінцы эвакуяваліся таксама на мазырскім паліве. Тым самым выратаваліся ад смерці.
  • Ліпень
    05.07.2026
    Нагадаю, ага, эвакуіраваліся ўкраінцы тады таксама з-за мазырскага паліва...
  • Сьмех у роце
    05.07.2026
    Нагадаю, во дзе неверагодны. Пастаўкі паліва з РБ гэта кропля ў моры.
  • Янка
    05.07.2026
    Нагадаю, што з улiкам таго, што мозырскага паліва ва Ўкраіне няма прынамсі 4 гады, і дэфіцыта паліва не адбылося - то крытычнымі тыя пастаўкі не былі. Хутчэй справа тычылася скасавання карупцыйных схем, бо палітычна абумоўленыя цэны на расейскую нафту дазвалялі зарабляць усім удзельнікам схемы, у выніку якой расейская нафта ператваралася ў беларускія нафтапрадукты, якія прадаваліся ва Ўкраіне. Раздробны ўкраінскі пакупнік паліва гэтага ніякім чынам не заўважаў.
  • Нагадаю
    05.07.2026
    Ліпень, гэта так. Але і эвакуацыя з Кіева таксама ішла на тым жа паліве.
  • Лічбы "смеху ў роце" прывядзіце
    05.07.2026
    Сьмех у роце, дайце лічбы паставак у 2022 годзе. 1. Ва Украіну. 2. У Расею.
    Параўнаем.
  • Назіральнік
    05.07.2026
    Сьмех у роце, сёння пастаўкі паліва з Беларусі з Расею гэта кропля ў моры, 1% ад патрэбаў Расеі. Пры гэтым паліва ў Расею пастаўляюць і іншыя краіны (Казахстан, Індыя і гэтак далей, і не проста пастаўляюць, а нарошчваюць пастаўкі).

    Але некаторыя дзеячы лічаць гэта нагодай пачаць бамбіць менавіта Беларусі за пастаўкі паліва. Як украінскія дзеячы, так і некаторыя беларускія. Асабліва тыя, хто сёння ў апазіцыі да Лукашэнкі, а раней гадамі працаваў на рэжым (у чыноўнічыіх і сілавых структурах рэжыма).
  • *
    05.07.2026
    Удар па НПЗ - гэта адначасова ўдар і па расейскіх інтарэсах, і па беларускай дзяржаве. Не трэба рэтушаваць гэты факт, падмяняць паняткі. Такі ўдар быў быў бы цалкам зразумела з пункту гледжання ўкраінскай ваеннай стратэгіі - аслабіць і выбіць саюзніка агрэсара, спыніць пастаўкі стратэгічнага матэрыялу (паліва). Спыненне ўсяго транспарту, акрамя падоранай Маскам тэслы, - гэта ўдар па дзяржаве і грамадзянах. Але гэта ўжо не ўкраінская праблема, а таго калабарацыйнага рэжыма, які называе сябе беларускай дзяржавай. Хай думаюць (ладна, не пра насельніцтва, на якое ім пляваць, што паказала пандэмія), як не страціць адны з кантралюемых імі галоўных актываў.
  • %
    05.07.2026
    [Рэд. Выдалена]
    У выпадку вайны супраць Беларусі праблема плацдарма Расеі на тэрыторыі Беларусі будзе канчаткова вырашана на карысьць Расеі, і само існаваньне Беларусі як недадзяржавы верагодней усяго будзе скончана на карысьць Расеі.

    Безумоўна - Украіна мае права бараніць сябе, верагодна так. Але ніякай праблемы вайна супраць Беларусі для Украіны і нейкага там Захада гэта не вырашыць, а наадварот - праблема пашырыцца на аглядальную будычыню.

    [Зрэдагавана]
  • Глядзім на карту
    05.07.2026
    %, і ў выніку Украіна атрымае войскі РФ ужо з трох бакоў.
  • Алесь.
    05.07.2026
    %, пасля заявы Сі ў Пекіне, то ня варта казаць пра "недадзяржаву". Іншая справа, што наша дзяржава захоплена бандытам Лукашэнкам і яго хеўрай яшчэ ў далёкім 1996 годзе. І гэтыя бандыты праводзяць антыбеларускую палітыку.
    Што тычыцца Украіны, то ўдар па Беларусі, не толькі можа прывесці да з'яўлення расейскіх войскаў і пашырэння фронта ад прыблізна 200 км. (калі будзе ўзяты толькі кіеўскі кірунак) да 1000 км. (калі па ўсёй мяжы), але і з'яўлення ў лукашэнкаўскай банды кітайскай зброі і паўночнакарэйскіх войскаў.
    Таму Зяленскі гуляе ў вельмі небяспечную гульню, бо рэсурсаў захапіць Беларусь у Украіны няма, да і спроба захопу некалькіх раёнаў Курскай вобласці закончылася расейскай акупацыяй памежных раёнах Сумшчыны.
  • Так
    05.07.2026
    Алесь., реальная ацэнка сітуацыі. Дзякуй.
    Украіне варта пралічыць усе свае крокі наперад, перш чым нешта рабіць непапраўнае.
  • *
    05.07.2026
    Названы эксперт не разбіраецца ў міжнародным праве і прыводзіць аргументы па якім Масковія можа скарыстацца для ўдараў па адпаведных мэтах ў краінах Эўразьвязу.
    ***
    Згодна з пунктам е) артыкула 3 Вызначэнне агрэсіі якая зацверджана рэзалюцыяй 3314 (ХХIХ) Генеральнай Асамблеі ад 14 снежня 1974 года пад актам агрэсіі вызначаецца:
    прымяненне ўзброеных сіл адной дзяржавы, якія знаходзяцца на тэрыторыі другой дзяржавы па пагадненню з прымаючай дзяржавай, у парушэнне ўмоў, прадугледжаных у пагадненні, або любы прадаўжэнне іх знаходжання на такой тэрыторыі па спыненню дзеяння пагаднення.
    Гэта азначае што Масковія з'яўляецца краінай агрэсарам і да Беларусі.
    1. Ніякіх пагадненняў між Масковіяй і Беларуссю аб вучэннях пры якіх маскавітаў прысутнічае больш за 10 тыс ў краіне знаходжання не існуе і не было.
    2.Масковія знаходзілася ў Беларусі як прымаючай дзяржаве, у парушэнне ўмоў, прадугледжаных у пагадненні аб вучэннях, а так сама прадаўжыла знаходжання на тэрыторыі Беларусі пасля пагаднення аб вучэннях.
    Такім чынам Масковія краіна агрэсар і да Беларусі. Па часе гэта адбылося раней чым агрэсія супраць Украіны.
    3. Беларускі народ не абіраў Луку, не даваў згоды на знаходжанне расейскіх войскаў ў Беларусі. Лука не меў легітымнасці і права прадстаўляць Беларусь. Нелегітымным луку прызнала і Украіна разам з краінамі Эўразьвязу, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і гд.
    4. Права на самаабарону абмежавана часам. Ў іншым выпадку яно трапляе пад вызначэнне прывышэння права на самаабарону.
    Наносіць ўдары па Беларусі ў 2026 годзе за падзеі 2022 году, гэта не права на самаабарону, а акт агрэсіі з боку Украіны па матыву помсты. Што ставіць Ўкраіну на адзін бок з Масковіяй.
    5. Вынішчэнне любых заводаў у Беларусі па той жа логіцы з'яўляецца падставай для вынішчэння адпаведных заводаў у краінах Эўразьвязу якія дамагаюць Украіне. Напрыклад НПЗ якія даюць паліва Украіне. Што прывядзе да іншага ўзроўню вайны. Паставіць Украіну на адну дошку з Масковіяй і не выключае той факт што і сама Украіна можа застаца без паліва ды можа страціць фінансувую і іншую падтрымку іншых краін.
    ****
    НЯМА НІЯКАГА ПРАВА НА САМААБАРОНУ.
    Артыкул 41 Статута ААН дакладна перапісвае права на самаабарону калі "ўзброены напад адбываецца". Не адбыўся некалькі год таму А адбываецца зараз.
    З тэрыторыі Беларусі няма ніякага ўзброенага нападу на Ўкраіну ў 2026 годзе.
    Таму удар па тэрыторыі Беларусі ў 2026 годзе - есць акт агрэсіі.
    Так сама пагрозы прымянення сілы супраць іншых краін забаронены Артыкулам 2(4) Статута ААН.
    Традыцыйныя звычайныя правілы самаабароны будуюцца на прынцыпах ўсталяваных Кэралайнавым тэстам (19 стагоддзя) які прыняў і Нюрнгберскі трыбунал ўдасканаліўшы іх. І гэтыя правілы з'яўляюцца агульнымі.
    Сярод гэтых прынцыпаў:
    1. ІМГНЕННАСЦЬ .
    Прэвентыўная самаабарона павінна быць імгненнай і не пакідаць выбару сродкаў і моманту для разважанняў.
    2. НЕАБХОДНАСЦЬ .
    Прымяненне сілы павінна быць неабходным, таму што пагроза непазбежная, і, такім чынам, пошук мірных альтэрнатыў не з'яўляецца варыянтам.
    3. ПРАПАРЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ.
    Рэакцыя павінна быць прапарцыйная пагрозе.
    Кэралайн тэст лічыцца стандартам звычаёвага права пры вызначэнні легітымнасці дзеянняў самаабароны.
    ***
    Пагроза ўдараў па беларускім НПЗ з боку Украіны есць парушэнне Артыкула 2(4) Статута ААН.
    У выпадку удару гэта будзе тлумачыцца як акт агрэсіі. Ніякіх падстаў у 2026 годзе для гэтых удараў няма. Няма тут і самаабароны бо няма ўзброенага нападу з Беларусі.
    Парушана звычайнае права.
    Ў дадзеным выпадку Украіна ўжо будзе краінай агрэсаркай.
  • Шашлыкі
    05.07.2026
    Адным з галоўных аргументаў супраць удараў па беларускай тэрыторыі часта называюць рызыку адкрыцця другога фронту.

    Аднак Грамакоў лічыць, што для Украіны гэты аргумент не актуальны.//

    Запомніце гэта прозвішча. Дзмітрый Грамакоў.
    Усе ўкраінцы, якім давядзецца высяляцца з хат у выпадку адкрыцця другога фронту, шліце прамяні ўдзячнасці такім, як Грамакоў.
  • Туафсе
    05.07.2026
    А ты шлі свае прамяні крамлю
  • Позор
    05.07.2026
    Шашлыкі , переселится весь Мозырь когда станет завод, возможно и все белорусы.
  • Шашлыкі
    05.07.2026
    Туафсе, а я супраць Крамля і супраць вайны. І супраць дурняў, якія самі сабе праблемы ствараюць, калі ёсць магчымасць НЕ ствараць.
  • Шашлыкі
    05.07.2026
    Позор , з беларусамі ўсё ясна. Іх чакае генацыд і руіны ўзроўню Марыўпаля, калі сюды зайдуць расейскія войскі пасля ўкраінскай атакі на нпз.
    Украінцам на гэта ўсё роўна, што тут з намі будзе, які расейцам.

    Я пішу, што і ўкраінцам лепей не стане. Іх чакае паўтор 2022 года, толькі ў горшым варыянце. Бо эвакуявацца прыйдзецца ўжо ўздоўж усёй мяжы - тысячакіламетровай. Бо на гэты раз расейскія войскі зайдуць ужо не толькі ў Гомельскую вобласць. Грамакоў гэты варыянт пралічыў? Канечне, не.

    Дарэчы, а што ён сам перад лютым 2022 года казаў? Зяленескі казаў, што вайны не будзе, не хвалюйцеся, рыхтуйцеся да майскіх шашлыкоў. А Грамакоў што казаў? Таксама як Зяленскі?
  • Яна-Мая
    05.07.2026
    МАЗ пастаўляе ваенныя цяжкавікі. Не першы год чую ад аднаго супрацоўніка, што ідуць як гарачыя піражкі ў базарны дзень.
    Чакаем удар па Мінску?
  • Nk
    05.07.2026
    ІПСО.
    Усе разумныя эксперты па нафце і тыя, хто не нуль у матэматыцы, добра разумеюць, што гэта блеф.

    Ніякага сэнсу бамбіць беларускія НПЗ няма. Яны разам гэта адна Капотня.

    Увага, пытанне да такіх усіх такога кшталту экспертаў:
    што больш эфектыўна і менш бяспечна для Украіны: разбамбіць яшчэ адну Капотню/разбамбіць Капотню яшчэ раз, або разбамбіць два НПЗ у Беларусі?

    Адказ відавочны.
  • бабруйчанін
    05.07.2026
    Пасля на будучыню ..патрэбна будзе ствараць загоны самааховы грамадзянскай абароны на паўдзеннай мяжы усімі магчымчымі сродкамі умацаваць памежнікаў .
    Зараз нівядома якім чынам на якіх падставах умовах хто прымае рашэнні на тым баку ...пасля будзе цікавей ..
    Уявім
    Нейкае махно ці яшчэ якая ..міша япончык ...губернатар вольнага Чарнігава ))) выстаўляе умовы мэмарандум ці яшчэ якое " пасланне аж казакав да.....прыбраць вышкі джі 8 у нас куры ні нясуцца...
    ??? Як на падобны зварот да ААН рэагаваць????
  • бабруйчанін
    05.07.2026
    Паспрабую мабыць пройдзе гэта інфа..
    Гэты эКсперт да 24 Лютага 2022 із шэрагу Золкіна побач з абоймы Падалякам узроўня ..Гардона ..
  • Помнім усё
    05.07.2026
    бабруйчанін, Падаляк, калі жыў і працаваў у Беларусі, пісаў, што Лукашэнка самы моцны палітык Беларусі. На акцыях пратэстаў супраць Лукашэнкі яго не было.
  • Украінскі Чэмберлен.
    05.07.2026
    Украіна заключыла нейкае сепаратнае пагадненне з лукашэнкай не ггледзячы на дзесяткі тысяч беларусаў якія змагаліся і дапамагалі Украіне за гэтыя гады.
    У 2020-м калі дыктатура мардавала і забівала беларусаў на вуліцах Менска, Украіна гандлявала з лукашэнкай палівам, угнаеннямі і харчамі. Фактычна падрымліваючы рэжым лукашэнкі - гэта называлася ў іх ріэл палітык. Гэта вылілася ў люты 2022-га калі з Беларусі паляцелі ракеты, бомбы ды пайшлі расейскія танкі.
    Вы думаеце Кіеў нечыму навучыўся? Не. Яны з нейкага перапуду вырашылі, што гэта лукашэнка кантралюе сітуацыю з нападам на Украіну з тэрыторыі Беларусі. І таму, калі Кіеў будзе маць нейкае нефармальнае пагадненне з лукашэнкай, то ніхто не нападзе на Украіну з поўначы. А калі не будзе, то адразу пуцін нападзе. Гэтыю страшылку мы чулі шмат разоў з часу АТО. Калі мы сябе будзем паводзіць ціха, то пуцін не нападзе. Тут тое самае. Таму трэба не даваць разьвіцца беларускаму дабраахвотніцкаму руху, трэба на дзяржаўным узроўні сабатаваць беларускае грамадства ва Украіне (бо гэта адзін з важнейшых пунктаў і патрабаванняў менавіта лукашэнкі!!!) і тады - пуцін не нападзе, бо яго ўтаймуе лукашэнка. Вам не смешна? Калі пуціну будзе патрэбна, то зноў палятуць ракеты з РБ і пойдуць танкі, і ніякі лукашэнка нічога не зробіць. А гэтая дамова паміж Мінскам і Кіевам сьмярдзіць за вярсту і палітая крывёй беларускіх патрыётаў, якіх па сутнасьці сваёй прадалі украінскія ўлады ў абмен на нейкі іллюзорны спакой на паўночных украінскіх межах. Бо гэтая дамова патрэбная на самой справе болей лукашэнку, а не Украіне. Вайна ва Украіне ужо ідзе, і толькі пытанне часу калі яна перакінецца ў Беларусь. І ўсе гэтыя ''украінскія дарадцы'' якія прасоўвалі гэтую ганьбу, што яны тады скажуць?
  • бабруйчанін
    05.07.2026
    Даведка з адкрыты’ крыніц дзля.эКспертаў домавыхаваных
    По оценке эксперта по энергетике Кирилла Родионова, Беларусь способна экспортировать около 150–170 тысяч тонн бензина в месяц.

    По данным Reuters, летом суточное потребление бензина в России превышает 110 тысяч тонн.
    Разклад эксперту
    РБеларусь в Месяц около 150- 170 тысяч тонн В Месяц ні больш
    Рф надо на День 110 тысяч тонн
    Рф надр в Месяц .....3.300 тонн
    Дзесці ні болей 5 % ...

    ..
    .
  • Беларус
    06.07.2026
    Лупіць варта і трэба. Ды ў выніку прыйдзецца - не патрэбна быць нейкім "экспертам", каб зразумець, што паліва з падкантрольнага лукашыстам НПЗ, калі трапляе на расею, то менавіта з асноўнай мэтай - трапіць у расейскія танкі.

    Але да спадара Грамакова пытаньняў асаблівых няма - ён украінець і будзе прасоўваць ідэю, што менавіта Беларусь, а не рэжым лукашэнкі, з'яўлецца суагрэсарам. Што зусім не адпавядае рэчаіснасьці. Але тое зразумела чаму - каб праціснуць украінскія ідэі аб рэпарацыях (шмат грошай не бывае: калі можна штосьці урваць, то чаму б не). А вось чаму, падавалася б, беларускае выданьне на шосты год захопу Краіны (і на 31-ы год пасля дзяржперавароту) зачымьці называе акупанта "беларускімі ўладамі", ды ў дадатак усяляк прызнае ягоных халуёў і наймітаў менавіта як прадстаўнікоў Беларусі - вось гэта незразумела. І, вядома, ніколі ня будзе даравальна. Здраднікаў ніхто ня любіць.

    [Зрэдагавана]
  • бабруйчанін
    06.07.2026
    Беларус
    Спадарам Грамакову Золкіну Гардон..73% абраўшы камуняк Кравчука Кучму ..дробнага Януковіча і у рэшце рэшт 2019 спачатку мабыць задаць пытанні сабе кожны і адказаць...
    А мабыць гэта нашая таксама ...памылка ці ..злачынства супраць здаровага сэнса і будучыні
    У 2020 Беларусы Беларусь прызналі памылку і з-за яе адказвают...
    Ні гэтым суууседзям у наш бок ..гаў...кідацца

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць