Свет44

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не прысутнічаў на дзяржаўнай цырымоніі пахавання свайго бацькі аяталы Алі Хаменеі, які загінуў у выніку авіяўдараў ЗША і Ізраіля.

Раніцай 5 ліпеня адбылася жалобная малітва, якая з'яўляецца часткай жалобнай цырымоніі па забітым Вярхоўным лідары ​​Ірана аятале Алі Хаменеі і яго сямейніках. Фота: Alireza Mohammadi / ISNA via AP

У той час як тры іншыя сыны забітага лідара з’явіліся на развітанні ў Тэгеране, адсутнасць афіцыйнага пераемніка ўзмацніла чуткі пра яго крытычны стан: паводле звестак крыніц, падчас лютаўскай атакі Маджтаба атрымаў цяжкія раненні і быў знявечаны.

На пахавальных малітвах прысутнічалі тры сыны аяталы — Мастафа, Мейсам і Масуд. Аднак чацвёрты сын, Маджтаба Хаменеі, які ўзначаліў краіну пасля гібелі бацькі, не з’яўляецца на публіцы і ў тэлеэфіры з моманту авіяўдару 28 лютага.

Крыніцы, блізкія да іранскага кіраўніцтва, паведамляюць, што ён праходзіць лячэнне пасля таго, як атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні твару і ног. Афіцыйныя дзяржаўныя СМІ Тэгерана тлумачаць яго адсутнасць строгімі мерамі бяспекі і пагрозай новых замахаў.

Каментары4

  • Жвір
    05.07.2026
    Напэўна там кіруе нейкі калектыўны "штаб" зь ліку вурхаводаў КВІР, а гэты пераемнік выключна казка для тамтэйшага плебса і Трампа.
  • Gwen
    05.07.2026
    Ёсік, Дакладна яго жывым ніхто не бачыў. Да сенняшняга дня не было нават ніводнага відэа з ім.
    Пакойны Хамейні з'яўляўся на публіцы ці ў эфіры кожную нядзелю. А гэтага ў эфіры ці на публіцы не было ні воднага разу.
  • Жвір
    05.07.2026
    Gwen, уявіце сабе, каб у такіх варунках, як мае Іран, на самую значную пасаду ў дзяржаве прызначылі чалавека, які ні зьвярнуцца да народу ня мог, ні перамовы весьці, ні паказацца свайму народу ! У той жа час існуюць іншыя дзеці загінуўшага Правадыра, але яны ў прыняцьці рашэньняў вагі ня маюць і ніяк не ўзгадваюцца. І гэта ў вельмі адказны момант у гісторыі дзяржавы... Сто адсоткаў яго не існуе ў рэальнасьці, а ўладу трымаюць нейкія асобы з вярхоў КВІР, эксплюатуючы яго імя.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць