Грамадства33

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ

Экс-палітвязень і палітык Мікалай Статкевіч паведаміў у тэлеграм-канале, што бліжэйшым часам у свет выйдзе зборнік ягоных турэмных эсэ і іншых тэкстаў, створаных або прадуманых у зняволенні за апошнія дваццаць гадоў.

Мікалай Статкевіч. Фота: сацсеткі палітыка

Аснову кнігі складае вялікае эсэ, адноўленае пасля таго, як яго запісы зніклі ў СІЗА КДБ падчас спробы незаконнай дэпартацыі з Беларусі. 

У апублікаваным уводным слове Мікалай Статкевіч разважае пра прыроду доўгатэрміновага супраціву рэпрэсіўнаму рэжыму:

«Калі ў краіне ўсталяваўся рэпрэсіўны рэжым, то ў людзей дэмакратычных перакананняў ёсць пяць год, каб вярнуць краіне свабоду. Потым грамадства стамляецца, губляе веру ў перамены і пачынае прыстасоўвацца да сітуацыі. А рэжым тым часам умацоўвае свае структуры падаўлення і кантролю грамадства. Такім чынам, барацьба пераходзіць у доўгатэрміновую стадыю, дзе ўсё вырашае наяўнасць у рэжыма рэсурсаў на падаўленне і кантроль, а ў грамадства — маральных сіл для супраціўлення».

Беларускі рэжым, піша палітык, забяспечыў сябе неабмежаванымі рэсурсамі ад Масквы, якая аплачвае яго існаванне за дзеянні, якія вядуць паглынання Беларусі Расіяй.

«Пагроза існаванню краіны ператварала барацьбу за дэмакратыю ў барацьбу за незалежнасць», — піша Статкевіч. 

Палітык падкрэслівае, што ў такіх умовах галоўным застаецца маральны складнік і асабісты прыклад:

«Для нас было надзвычай важным «трымаць сцяг свабоды» — пастаянна публічнымі акцыямі паказваць людзям, што свабода вартая, каб за яе змагацца, каб не даць ператварыць нацыю ў пакорлівы абыякавы статак, каб агонь свабоды не быў патушаны назаўсёды. Нашых сіл і падтрымкі грамадства хапіла б для перамогі над дыктатурай, але іх не ставала для перамогі над Масквой», — піша палітык. 

Статкевіч, які сумарна правёў за кратамі каля 14 гадоў, патлумачыў, што ягоныя тэксты сталі адказам на сістэмны псіхалагічны ціск спецслужбаў, якія спрабуюць давесці палітвязням «пра бессэнсоўнасць іх змагання і дарэмна патрачанае жыццё».

Будучы зборнік будзе складацца з дзвюх частак. Першая частка прысвечана этычнаму боку супраціву і маральнаму выбару чалавека ў складаных сітуацыях. Другая частка — пра пошук стратэгій захавання і развіцця нацыі, якая апынулася «заціснутай паміж дзвюма варагуючымі і культурна антаганістычнымі цывілізацыямі».

Каментары3

  • Нацыя пісьменнікаў
    06.07.2026
    Каму яны трэба?
  • Нацыя чытачоў
    06.07.2026
    Нацыя пісьменнікаў , Яны патрэбныя Беларусі й сьвету. Каб яны маглі прачытаць праўду пра гнілую, крывавую сыстэму Пуціна-Лукашэнкі.
  • а што,
    06.07.2026
    так можна было? у якім выдавецтве? у лукашэнкаўскім?

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць