Усяго патроху22

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ

Навукоўцы Канзаскага ўніверсітэта паспрабавалі высветліць, колькі сумесна праведзенага часу ў сярэднім патрабуецца, каб паміж людзьмі ўзнікла сапраўднае сяброўства. Высветлілася, што шлях ад знаёмства да блізкіх адносін можа заняць каля 200 гадзін. Пры гэтым не менш важна, як менавіта людзі праводзяць гэты час.

Фота: Vecteezy

Сапраўднае сяброўства лічаць адной з самых складаных форм чалавечых адносін. Яно залежыць ад даверу, агульных перажыванняў, узаемнай падтрымкі і мноства іншых фактараў, якія цяжка вымераць. Але ці можна хаця б прыкладна ацаніць, колькі часу патрабуецца, каб паміж дзвюма асобамі ўзнікла блізкая сувязь?

Менавіта на гэтае пытанне, як піша Focus.de, паспрабаваў адказаць прафесар камунікацыі Джэфры Хол (Jeffrey Hall) з Універсітэта Канзаса (ЗША). У сваім даследаванні ён выкарыстаў два розныя падыходы, якія дазволілі прасачыць, як новыя знаёмствы паступова ператвараюцца ў сяброўства.

Як праходзіла даследаванне

У першай частцы даследавання ўдзельнічалі 355 дарослых, якія нядаўна змянілі месца жыхарства і пазнаёміліся з новымі людзьмі. Іх папрасілі выбраць аднаго чалавека, з якім яны нядаўна пазнаёміліся, ацаніць, колькі гадзін ужо правялі разам, а таксама вызначыць, на якой стадыі знаходзяцца гэтыя адносіны — ці гэта проста знаёмы, прыяцель, сябар або блізкі сябар.

Каб кампенсаваць магчымыя недакладнасці, звязаныя з успамінамі ўдзельнікаў, даследчык правёў і другую частку даследавання. На працягу першых дзевяці тыдняў навучання ва ўніверсітэце яго каманда назірала за 112 студэнтамі-першакурснікамі.

Апытанні праводзіліся на трэцім, шостым і дзявятым тыднях. Студэнты паведамлялі, з кім з новых знаёмых бавілі час, колькі часу гэта займала, пра што яны размаўлялі і ацэньвалі, наколькі блізкімі сталі гэтыя адносіны.

Якія вынікі?

На падставе атрыманых даных даследчык вызначыў прыкладную колькасць часу, якая патрэбная для пераходу на кожны наступны этап адносін.

У сярэднім ад знаёмства да прыяцельскіх стасункаў патрабуецца каля 40—60 гадзін.

Каб чалавека ўжо можна было назваць сябрам, неабходна правесці разам прыкладна 80—100 гадзін.

А блізкае або найлепшае сяброўства, як правіла, фармуецца пасля 200 і больш гадзін сумеснага часу.

Аднак даследаванне паказала, што значэнне мае не толькі колькасць, але і тое, як людзі бавяць гэты час.

Джэфры Хол звяртае ўвагу на розніцу паміж так званымі «закрытымі сістэмамі» — працай, школай або ўніверсітэтам, дзе людзі часта апынаюцца побач не з уласнага выбару, — і сустрэчамі ў вольны час. Простага супольнага знаходжання ў офісе або аўдыторыі недастаткова, каб узнікла сапраўднае сяброўства.

Сапраўднаму збліжэнню, паводле даследавання, спрыяюць нефармальныя кантакты: фізічная праца разам, супольныя захапленні, удзел у культурных ініцыятывах, сумесныя заняткі спортам, прагляд фільмаў ці іншыя заняткі, якія людзі выбіраюць добраахвотна.

Акрамя агульнай колькасці гадзін, вялікае значэнне мае і напаўненне размоў. Наймацней развіццю сяброўства спрыяюць шчырыя гутаркі, падчас якіх людзі дзеляцца падзеямі свайго жыцця, думкамі і перажываннямі.

У той жа час працяглы перыяд павярхоўных размоў, вядомых як «small talk», можа нават затармазіць развіццё стасункаў. Калі камунікацыя доўга застаецца на ўзроўні фармальнасцей, імавернасць узнікнення глыбокай прыхільнасці істотна зніжаецца.

Нягледзячы на атрыманыя лічбавыя паказчыкі, аўтар даследавання падкрэслівае, што сяброўства застаецца складанай і шматграннай з’явай. Часавыя межы з’яўляюцца, хутчэй, арыенцірамі, бо ў кожнага чалавека свой тэмп збліжэння. Аднак асноўны вынік навуковай працы застаецца нязменным: для стварэння моцнай сувязі недастаткова проста сустрэць «свайго» чалавека — неабходна знайсці час, каб напоўніць гэтыя адносіны сумесным досведам і шчырымі размовамі.

Каментары2

  • Жвір
    06.07.2026
    Гэта часам не вымяраецца. Няма ніякіх формулаў.
  • Бывает и наоборот
    06.07.2026
    А сколько времени нужно, чтобы друг стал бывшим знакомым?

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць