Эканоміка22

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца

Чжэ Чжу з Універсітэта Ваасы даследаваў працу 361 спецыяліста і сабраў цікавыя назіранні, пры якіх умовах укараненне ШІ-інструментаў дае найлепшы эфект.

Ілюстратыўная выява, згенераваная Gemini

У дысертацыі «Генератыўны штучны інтэлект у арганізацыях: стратэгічныя рашэнні і адаптацыя чалавека» (Універсітэт Ваасы, 2026 год) даследчык Чжэ Чжу (Zhe Zhu) паспрабаваў разабрацца, як менавіта нейрасеткі ўплываюць на псіхалогію і кар'еру супрацоўнікаў.

Дысертацыя будуецца на чатырох асобных, але ўзаемазвязаных даследаваннях, якія разам складаюць поўную карціну ўплыву ШІ як на бізнэс-працэсы, так і на саміх людзей.

Першыя тры даследаванні выявілі, што эфектыўнасць укаранення інструментаў штучнага інтэлекту залежыць не ад яго вылічальнай магутнасці, а ад якасці сацыяльна-тэхнічнага ўзаемадзеяння ўнутры кампаніі. Самі ж кампаніі на практыцы сутыкаюцца з шэрагам сур'ёзных перашкод пры працы з ШІ, такіх, як галюцынацыі алгарытмаў, незразумеласць рашэнняў ШІ і этычныя бар'еры.

Пры гэтым успрыманне ШІ як магчымасці для ўласнага росту стымулюе матывацыю супрацоўнікаў, а боязь ШІ моцна яе зніжае. Страх узнікае і ўзмацняецца не праз самі алгарытмы, а праз адчуванне неабароненасці ад звальнення.

У чацвёртым даследаванні акцэнт быў зроблены на прафесійным узроўні і доўгатэрміновым развіцці кар'еры. Вынікі апытання 361 спецыяліста, які працуе з-за мяжы, паказалі, што праца са штучным інтэлектам не дапамагае кар'ернаму росту і не робіць кар'еру ўстойлівай аўтаматычна.

Затое ўзаемадзеянне з нейрасеткамі значна павышае прафесійную адаптыўнасць. Вынікі даследавання паказваюць, што менавіта яна з'яўляецца галоўнай рысай, якая забяспечвае выжыванне і стабільнасць кар'еры ва ўмовах глабальнай нявызначанасці. А складаецца яна з чатырох фактараў:

  • цікаўнасць: ШІ ўвесь час падкідвае новыя ідэі і пашырае далягляд. Ён прапануе рашэнні і канцэпцыі, да якіх чалавек сам мог бы не дадумацца, стымулюючы яго даследаваць новае.
  • Упэўненасць у сабе: З дапамогай нейрасетак складаныя задачы робяцца хутчэй і прасцей. Гэта дае адчуванне ўласнай кампетэнтнасці і здольнасці самастойна вырашаць праблемы нават у незнаёмых сітуацыях.
  • Кантроль і адказнасць: ШІ забірае на сябе нудную руціну, але менавіта чалавек кіруе працэсам. Работнік сам вырашае, як выкарыстоўваць вынікі, і пакідае за сабой канчатковыя рашэнні.
  • Стратэгічнае мысленне: Здольнасць нейрасетак хутка аналізаваць інфармацыю і мадэляваць розныя сцэнарыі дапамагае чалавеку лепш пралічваць свае крокі наперад і ўпэўнена планаваць працоўныя працэсы і кар'еру.

Даследчык прыйшоў да высновы аб вырашальнай ролі адаптыўнасці праз выразную статыстычную анамалію: менш гнуткія работнікі, якія выкарыстоўвалі нейрасеткі, але пры гэтым заставаліся пасіўнымі і не планавалі сваё развіццё, не атрымлівалі ніякіх істотных кар'ерных бонусаў ад ШІ і заставаліся такімі ж уразлівымі да змен.

Галоўная выснова даследчыка ў тым, што будучыня працы — гэта не барацьба паміж чалавекам і машынай, а іх якаснае ўзаемадзеянне.

Кампаніі павінны дакладна тлумачыць супрацоўнікам, як цяпер будзе будавацца праца з нейрасеткамі, акрэсліваць зразумелыя межы і падтрымліваць супрацоўнікаў, каб яны не баяліся, што машына забярэ іх працу.

А для людзей гэта важны сігнал пра тое, што ў эпоху ШІ найбольшую каштоўнасць будуць мець гнуткасць, давер да інавацый і гатоўнасць пастаянна вучыцца новаму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Indrid Cold
    13.07.2026
    Будучыня за лакальнымі мадэлямі, якія працуюць з тваімі лакальнымі дадзенымі
  • Джэ Джу
    13.07.2026
    Чжэ Чжу (Zhe Zhu) — варта перапісаць з сістэмы Паладыя на нарматыўную беларускую.

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць