Грамадства1212

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках

А ўладальнік дастаўкі кветак прэміум класа «Ветка-Кветка» пакрыўджаны, што «скуфыні ды цётухны» не зразумелі яго гумар.

Анатоль Шымакоўскі, цяперашні ўласнік крамы «Ветка-Кветка». Тут і далей скрыншоты сацсетак

Адна з самых модных (і далёка не бюджэтных) кветкавых крам сталіцы «Ветка-Кветка» апублікавала ў Threads дзіўны допіс: падборку фотаздымкаў, на якіх перарабілі назвы кветак для стварэння эратычных намёкаў.

Так, фота з ліліямі падпісалі «Шпилилии», з півонямі — «Пихоны», з сланечнікамі — «Подсосолнухи», з гладыёлусамі — «Глоталусы». Подпіс адпавядаў: «Выпраўце, калі дапусцілі памылкі ў назвах», — і смайл, які падміргвае.

І сацсеткі выбухнулі.

Самы папулярны каментар набраў больш за 1,5 тысячы лайкаў: «Спадзяюся, «пихоны» вы будзеце атрымліваць замест заробку бліжэйшыя 12 месяцаў, а «подсосолнухи» замест прыбытку».

«Як маркетолаг не магу прайсці міма. Гэта той выпадак, калі крэатыў цалкам разбурыў матыў пакупкі. Кветкі — гэта пра эстэтыку, клопат і эмоцыі. Жанчыны, якія купляюць букеты для сябе, каб стварыць утульнасць, або для сябровак на святы, цэняць візуальную прыгажосць і стыль, а не пошлы гумар. Мужчына, які выбірае падарунак, хоча выглядаць годна, а не асацыявацца са слэнгам з піўнога бара. Вам удалося адштурхнуць адразу абодва сегменты аўдыторыі. Ахопы ў Threads вы, вядома, павялічылі, але каштоўнасць брэнда знізілі да нуля».

«Імаверна, гэта падалося вам смешным, але насамрэч гэта агідна і брыдка».

Цікавіліся людзі, якія ж з прапанаваных кветак варта падарыць маці ці настаўніцы 1 верасня.

Шмат хто быў здзіўлены, што такое магла дапусціць заснавальніца крамы Настасся Іваш — бо яна была для людзей прыкладам вельмі тонкага густу.

Але ў хуткім часе высветлілася, што Настасся больш не мае дачынення да «Веткі-Кветкі» — пасля разводу праект застаўся яе былому мужу Анатолю Шымакоўскаму.

Анатоль Шымакоўскі

Менавіта Анатоль даваў згоду на такі пахабны крэатыў. Яго не раз тэгнулі ў каментарах, але адказвае мужчына вельмі нервова: «Можна без мяне? Я са скуфынямі ды цётухнамі, у якіх адсутнічае пачуццё гумару, стараюся не камунікаваць».

Тым часам абураныя жанчыны плануюць звярнуцца ў МАРГ са скаргай на рэкламу. А таксама заклікаюць набываць кветкі ў Настассі Іваш, якая ўжо заснавала новую краму аўтарскай фларыстыкі — Bloom Jam.

Каментары12

  • Ціабіні
    13.07.2026
    О, гэты непаўторны вайб былога даў...буса, знаёмы шматлікім жанчынам🤌

    [Зрэдагавана]
  • Сонейка
    13.07.2026
    Мае шчырыя спачуванні новай жонцы гэтага Петрасяна. Ну і дзецям, канешне ж
  • Советчик
    13.07.2026
    Мужик, если ты обосрался, надо штаны менять, а не обижаться на то, что а тобой рядом никто стоять не хочет

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць