Меркаванні77

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар

«Калі Украіна прадэманструе свае балістычныя магчымасці адразу ў занадта вялікіх маштабах, то гэта стане шокам для расійскага грамадства». Палітык і экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале разважае пра «гонку ўзбраенняў» паміж Расіяй і Украінай.

«Паміж РФ ды Украінай ідзе гонка ўзбраенняў, важная частка якой — спаборніцтва ў эфектыўнасці сродкаў паветранага нападу (СПН). Пераважна, гэта спаборніцтва тычыцца дронаў ды балістычных ракет», — піша палітык.

Дзякуючы гнуткай і эфектыўнай абароннай прамысловасці ды бесперашкоднаму доступу да міжнароднага рынку кампанентаў, а таксама, магчымасці выкарыстання для навядзення касмічнай спадарожнікавай сеткі «Starlink», у гонцы дронаў перавагу мае Украіна. Думаю, што яе перавага ў дальнабойных ударах дронамі яшчэ больш узмоцніцца, калі ўкраінцы, у адпаведнасці з логікай развіцця СПН, непазбежна дойдуць да выкарыстання ў гэтых ударах амерыканскага досведу прарыву моцнай супрацьпаветранай абароны.

Напрыклад, як у Ханоі падчас в'етнамскай вайны. Калі больш канкрэтна — функцыянальнага эшаланавання групоўкі паветранага ўдару і паглыблення спецыялізацыі яе элементаў.

У гонцы балістычных ракет, якія маюць на парадак большыя, чым у дронаў, набой і хуткасць, дзякуючы назапашанаму савецкаму досведу і захаванай вытворчай базе, відавочную перавагу мае Расія. Але Украіна ўжо пачала выпрабоўваць уласныя балістычныя ракеты. Улічваючы досвед і магчымасці ўкраінскай ваеннай прамысловасці, можна прагназаваць, што да канца года абмены ўдарамі балістычных ракет паміж праціўнікамі стануць блізкімі да парытэту.

Калі Украіна прадэманструе свае балістычныя магчымасці адразу ў занадта вялікіх маштабах, то гэта стане шокам для расійскага грамадства. Могуць пашырыцца патрабаванні ўжывання супраць Украіны ядзернай зброі ад людзей, якія не разумеюць рэальных наступстваў такога кроку, у тым ліку, і для Расіі. Бо нават толькі адна Украіна, без заходніх саюзнікаў, здольная на, хай асіметрычны, але ядзерны адказ.

Я маю на ўвазе, г. зв., «брудную бомбу», калі над тэрыторыяй праціўніка з дапамогай звычайнага зараду, напрыклад, авіябомбаў ці ракет, распыльваюцца радыёактыўныя рэчывы, якіх ва Украіны, дзякуючы наяўнасці атамных электрастанцый, дастаткова. А з дапамогай уласных балістычных ракет арганізаваць такі адказ на расійскі ядзерны ўдар — цалкам вырашальная задача. Гарачым галовам сярод расійскіх палітыкаў і публіцыстаў варта разумець, што ядзерны ўдар, напрыклад, па Кіеве, можа выклікаць у адказ радыёактыўнае заражэнне, зноў жа напрыклад, Масквы ці Санкт-Пецярбурга.

Мне вельмі падабаецца Кіеў, падабаўся і Санкт-Пецярбург. Не хацелася б, каб гэтыя гарады сталі непрыдатнымі для жыцця.

Тым болей не хацелася б, каб расійскі ядзерны ўдар адбыўся з Беларусі, напрыклад, расійскімі ракетамі «Іскандэр» з ядзернымі боегалоўкамі з раёну Асіповічаў. Каб Беларусь у адказ атрымала яшчэ адзін радыяцыйны ўдар, толькі ўжо не па ўскраіне краіны, як у 1986 годзе, а, напрыклад, па нашай сталіцы. Лічу, што аднаго Чарнобыля нам і так хапіла.

Гуляцца ядзернай зброяй — смяротна небяспечнае вар'яцтва. Дазваляць чужой дзяржаве гуляцца сваёй ядзернай зброяй на нашай зямлі — гэта ўжо вар'яцтва з суіцыдальнымі схільнасцямі, апраўдаць якое немагчыма ніякімі рацыянальнымі аргументамі.

Нельга дапускаць, каб на беларускай зямлі размяшчалася чужая ядзерная зброя. Тым болей, каб яна выкарыстоўвалася адсюль супраць іншых краін. Беларусь павінна быць нейтральнай і бяз'ядзернай. Для беларусаў гэта ўжо ўмова жыцця ці смерці», — напісаў Мікалай Статкевіч

Каментары7

  • Norma
    13.07.2026
    “ ідзе гонка ўзбраенняў” 👀 я думала, што гэта вайна
  • Indrid Cold
    13.07.2026
    Была бы нядрэнна каб на Маскву упала ядзерная бомба і ўвесь свет уздыхнуў бы спакойна.
    Так, лукашысцікі, ваш Апошні таксама пра гэта марыць - напрыканцы вырвацца з-пад рускага сапага.
  • Ошибочная бомба
    13.07.2026
    Ну и конечно эта украинская грязная бомба полетит совсем не туда где планировалось и шлепнется где-нибудь в Беларуси, как случилось с чернобыльскими осадками.

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы32

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць