Зборная Францыі ў матчы 1/16 фіналу разграміла шведаў і стала першай камандай у гісторыі чэмпіянатаў свету, якой удалося атрымаць тры буйныя перамогі запар.

На групавым этапе французы ўпэўнена прайшлі Ірак (3:0) і Нарвегію (4:1), а таксама без праблем справіліся з Сенегалам (3:1), прынамсі па ліку, нагадвае «Спорт-Экспресс».
Раней на ЧС фіксавалася 21 серыя з дзвюх буйных перамог запар: часцей за ўсё гэта рабілі бразільцы (сем разоў), па два разы — французы (цяпер пасля поспеху над нарвежцамі іх стала тры), англічане і немцы.
Акрамя таго, каманда Дзідзье Дэшама паўтарыла найлепшы вынік па колькасці буйных перамог за адзін турнір. Раней па тры разы буйна перамагалі сапернікаў зборныя Бразіліі (1950, 1958), Германіі (1954, 2010) і Англіі (2022).
Французы ўжо мелі падобныя вынікі: у 1958 годзе яны перамагалі парагвайцаў, паўночных ірландцаў і заходніх немцаў, а праз 40 гадоў — паўднёваафрыканцаў, аравійцаў і бразільцаў (у фінале).
Аднак спяшацца з радаснымі высновамі «трохкаляровым» пакуль не варта.
На працягу многіх гадоў буйная перамога на ранніх стадыях плэй-оф чэмпіянату свету лічыцца дрэннай прыкметай.
Так, у Катары ў 2022 годзе тры каманды (Англія, Бразілія і Партугалія — НН), якія разграмілі сапернікаў у 1/8 фіналу, у выніку вылецелі ў чвэрцьфінале (іх выбілі Францыя, Харватыя, Марока адпаведна — НН).
Увогуле за апошнія 50 гадоў не спатыкнуліся пасля разгромных перамог толькі бразільцы ў 1998 годзе (пры гэтым сапернік таксама меў буйную перамогу), італьянцы ў 2006 годзе (толькі ў дадатковы час) і немцы ў 2010 годзе.
Больш за тое, каманда Ёахіма Лёва дадала да 4:1 над Англіяй яшчэ 4:0 над Аргенцінай, але пасля саступіла іспанцам з мінімальным лікам.
У 1/8 фіналу Францыя згуляе з Парагваем, а калі пройдзе яго, то супернікам у 1/4 фіналу будзе пераможца матча Марока — Канада. А ў паўфінале — ужо Партугалія/Харватыя (Іспанія, Бельгія).

Каментары
Трэнер старой школы з дыктатарскімі паўнамоцтвамі (Алісэ будзе моя 10-ка)
4-3-3 з акцэнтам на цэнтральную лінію (Рабіо замяніў Канэ, каб давіць магутных шведаў), а не тое, што там рэдбулаўскія Нагельсманы выдумляюць
What could go wrong?
Ну, нешта ж павінна здарыцца!
Тут можна яшчэ глядзець забітыя - прапушчаныя (з акцэнтам на апошнія)
Францыя 1998 - 15-2
Iталія 2006 - 12-2
Гішпанія 2010 - 8-2
Бразілія 1994 - 11-3
Бразілія 2002 - 18 -4
Германія 2014 - 18 - 4
(у старажытнасць не палезем)
Карацей, чампіёны апошніх 2 пакаленняў не абавязкова суперзабіўныя, але звычайна так. Аднак яны вельмі мала прапускаюць!
Выключэнне - Аргентына ў Катары 2022, але там шмат чаго было нетыповае. Дагэтуль больш 1 гола за гульню чампіён прапускаў у 1970 годзе - Бразілія.
Дык вось Францыя пакуль 13-2
Але э на гэтым чампіянаце і гульняў болей, чым калі-небудзь у гісторыі. Ужо той жа Хааланд назабіваў, як лепшыя бамбардзіры 80-90х.