Свет

Эксперты вызначылі асобу загінулага альпініста, цела якога ляжыць на Эверэсце ўжо 30 гадоў

Труп альпініста, шырока вядомага як «Зялёныя чаравікі», знаходзіцца на Эверэсце з 1996 года. З таго часу ён заставаўся адной з галоўных загадак гары. Цяпер яго асоба ўстаноўлена: аналіз ДНК паказаў, загінулым быў індыйскі альпініст Дорджэ Моруп, якому на момант гібелі было 47 гадоў, піша BILD.

Інда-тыбецкая памежная паліцыя (ITBP) пацвердзіла асобу загінулага пасля атрымання вынікаў ДНК-тэсту. Спуск цела Морупа з так званай «зоны смерці» (на вышыні больш за 8000 метраў) запланаваны на гэтае лета. Зараз ITBP шукае кампанію, якая спецыялізуецца на правядзенні вышынных ратавальных і эвакуацыйных аперацый.

10 мая 1996 года Моруп уваходзіў у склад групы з шасці чалавек, якая рабіла ўзыходжанне на Эверэст па паўночным схіле.

Калі група патрапіла ў моцную снежную буру недалёка ад вяршыні, трое ўдзельнікаў павярнулі назад. Моруп працягнуў узыходжанне з двума іншымі альпіністамі. Неўзабаве пасля гэтага ўсе трое загінулі на гары.

Паколькі аперацыі па спуску цел з такой вышыні лічацца вельмі небяспечнымі, цела Морупа заставалася на гары каля 30 гадоў — снег і лёд захавалі яго за гэтыя дзесяцігоддзі.

Для мноства альпіністаў, якія штурмуюць Эверэст, гэтае цела стала змрочным арыенцірам на маршруце да вяршыні па Паўночна-ўсходнім грэбні.

На працягу дзесяцігоддзяў асоба загінулага заставалася прадметам спрэчак. Многія альпіністы лічылі, што «Зялёныя чаравікі» — гэта індыйскі альпініст Цэванг Палджор, які знаходзіўся ў адной групе з Морупам і загінуў ва ўзросце 28 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт абверг чуткі, што каля БНТУ загінуў студэнт, які выпаў з акна

Вялікая група ўкраінскіх дронаў заляцела ў Расію праз Беларусь33

Вынеслі прысуд кіроўцу Lexus, які год таму пераблытаў педалі ў Маладзечне1

Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя4

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць