Амерыканская альпіністка засталася жывой пасля падзення з вышыні 450 метраў
31‑гадовая амерыканская альпіністка цудам засталася жывой пасля падзення з вышыні каля 450 метраў падчас узыходжання на гару Шаста ў нацыянальным парку Ласэн-Валканік, паведамляе desertsun.com.

Жанчына падымалася па папулярным маршруце Avalanche Gulch разам з двума сябрамі, якія таксама былі альпіністамі-пачаткоўцамі.
Пасля трагічнага здарэння пра яго адразу паведамілі мясцовым ратавальнікам. Яны прыбылі на месца на верталёце і знайшлі жанчыну ў прытомнасці. Нягледзячы на вялікую вышыню падзення, яна атрымала толькі пералом галёнкаступнёвага сустава. Пацярпелую даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
Мясцовыя ўлады нагадалі, што надвор'е на гары Шаста можа хутка змяняцца. Таму перад узыходжаннем неабходна мець адпаведны альпінісцкі рыштунак і адпраўляцца ў паход разам з дасведчанымі напарнікамі.
Каментары