Грамадства99

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету

Пад Мінскам на продаж выстаўлены незвычайны аб’ект — руіны былога храма Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Старынкі Дзяржынскага раёна, якому амаль 200 гадоў. Рэшткі будынка, пабудаванага яшчэ ў 1836 годзе, зараз плануюць не аднаўляць ці кансерваваць, а цалкам знесці, піша Domovita.by.

Фота: rlt.by

У Дзяржынскім раёне на адкрытыя таргі выстаўленыя руіны былой царквы Святых Пятра і Паўла XIX стагоддзя з незвычайнай умовай — новы ўласнік павінен не аднаўляць, а цалкам знесці будынак.

Аўкцыён арганізаваны Мінскім абласным цэнтрам інвестыцый і прыватызацыі. На продаж выстаўлена аварыйная пабудова плошчай каля 129 квадратных метраў у вёсцы Старынкі. Пачатковая цана складае 3100 рублёў, а задатак — 310 рублёў. Таргі прызначаныя на 31 ліпеня 2026 года.

Фота: fotobrodilki.by

Сам храм быў пабудаваны ў 1836 годзе на сродкі мясцовага памешчыка Аляксандра Ленскага. Спачатку яго планавалі як каталіцкі касцёл, але пасля асвячэння ператварылі ва ўніяцкі храм, а праз некалькі гадоў перадалі праваслаўнай супольнасці. Будынак выкананы ў стылі позняга класіцызму з характэрнымі архітэктурнымі элементамі — прамавугольнай асновай, пілястрамі і вялікімі паўкруглымі вокнамі.

Падчас Другой сусветнай вайны храм моцна пацярпеў і страціў дах. Пасля вайны яго не аднавілі, і з цягам часу ад будынка засталіся толькі вонкавыя сцены. Нягледзячы на гістарычную каштоўнасць і ўзрост, руіны не атрымалі статусу помніка архітэктуры, таму былі прызнаныя аварыйнымі.

Фота: poshyk.info

Умовы продажу выгадныя не для кожнага: пакупнік не атрымае зямельны ўчастак пад забудову і не зможа выкарыстоўваць тэрыторыю для іншых мэтаў. Адзінае, што ён атрымае, — гэта магчымасць разабраць будынак і забраць старую цэглу.

Пасля набыцця аб’екта ўласнік павінен на працягу месяца атрымаць дазвол на знос у раённым выканкаме. Сам дэмантаж трэба выканаць на працягу года без складанай праектнай дакументацыі. Пасля гэтага тэрыторыю неабходна рэкультываваць і прывесці ў парадак, а справаздачу пра выкананыя работы падаць у мясцовы сельвыканкам.

Візуалізацыя, як мог выглядаць храм Пятра і Паўла

Каментары9

  • Ёсік
    01.07.2026
    Месца пад 19 рэзідэнцыю? Але той бы і не пытаўся, калі спатрэбіцца зямелька. Ні перад кім не справаздачыўся, калі паляцеў да малога на выпускны ў Кітай.
  • Янушак
    01.07.2026
    Потым мы едзем па Італіі і натхняемся гістарычнымі краявідамі. Таму што у іх есць зоны дзе увогуле забаронена разбураць любыя гістарычныя пабудовы. Нават калі гэта паўразбураная сцяна. Таму што гэта стварае асяроддзе. Нашы манкурты ці не разумеюць, ці робяць гэта наўмысна. Каб знішчыць і казаць што нічога не было
  • Ганьба
    01.07.2026
    Дыктатура Лукашэнкі не паважае й не захоўвае. Яна толькі абясцэньвае й разбурае. Ейная ідэалогія ёсьць нігілізм дзеля зьбядненьня Беларусі.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы6

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць