Грамадства22

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў

У Беларусі плануецца ўвядзенне новага тыпу цягнікоў. Гаворка ідзе пра так званыя паскораныя рэгіянальныя лініі эканомкласа. Яны будуць працаваць на маршрутах паміж Мінскам, абласнымі цэнтрамі і раённымі гарадамі, а таксама іншымі населенымі пунктамі, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Увядзенне новага тыпу цягнікоў прадугледжана зменамі ў закон аб чыгуначным транспарце, прынятым Саветам Рэспублікі.

Асноўная ідэя новага фармату — скараціць час у дарозе за кошт меншага ліку прыпынкаў. Па сутнасці, гэта будуць цягнікі, якія будуць рухацца хутчэй па ўжо наяўных рэгіянальных маршрутах за кошт спынення не на ўсіх прыпынках па дарозе.

Цяпер на рэгіянальных лініях у Беларусі курсуюць цягнікі эканом– і бізнэс-класа, але яны не падзеленыя на дадатковыя падкатэгорыі. Новы від павінен дапоўніць наяўную сістэму перавозак, але канкрэтныя мадэлі рухомага саставу пакуль не называюцца.

Акрамя гэтага, у праекце новага закона аб чыгуначным транспарце прадугледжаныя і іншыя змены ў чыгуначнай сферы. Абнаўляюцца правілы медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгункі, а таксама ўводзяцца дадатковыя патрабаванні да кантролю бяспекі на чыгуначных пуцях.

Удакладняецца парадак расследавання парушэнняў бяспекі руху і інфармавання адпаведных органаў, а таксама механізмы атрымання дазволаў на кіраванне чыгуначным транспартам для работнікаў.

Таксама частка функцый ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі будзе перададзена Дэпартаменту аховы МУС, а Міністэрства транспарту атрымае дадатковыя паўнамоцтвы па класіфікацыі парушэнняў і выдачы дазволаў для супрацоўнікаў галіны.

Каментары2

  • алкаш
    01.07.2026
    Модернизация и ускорение. Электрички рижские модель 1980 года. Поставять сиденья из списанных икарусов, сделают бар с чернилами, и ускоренный бизнес поезд готов. Другое они предложить не могут, по причине нищеты.
  • Суворы бізнес
    02.07.2026
    Бізнес, эканом. Нібыта той бізнес клас для бізнесменаў... Такі падзел цягнікоў на класы з самога пачатку гучыць недарэчна.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць