Грамадства

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

26 чэрвеня Мінскі гарадскі суд вынес прысуды журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ Яніне. Пра гэта даведаўся ад сваіх крыніц тэлеканал «Белсат».

Кірыла Пазняк. Скрыншот відэа

Кірылу Пазняка пазбавілі волі на тры з паловай гады, столькі ж прасіла для яго і абвінавачанне. Пакуль дакладна невядома, колькі давядзецца правесці за кратамі ягонай дачцэ Яніне, але прасілі для яе тры гады.

Яніна Пазняк

Акрамя таго, Кірыла Пазняк павінен заплаціць штраф у 550 базавых велічыняў (24750 рублёў). Якую суму мусіць заплаціць ягоная дачка, пакуль невядома.

Бацьку і дачку абвінавацілі паводле двух артыкулаў — 361‑1 і 369‑1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

Кірыла Пазняк быў затрыманы 4 верасня 2025 года. Тады КДБ абвесціў «экстрэмісцкім фармаваннем» YouTube-канал «Платформа 375», а журналіста назваў «арганізатарам» гэтага «фармавання». У той жа дзень, паведамлялі праваабаронцы, затрымалі і 20‑гадовую дачку Кірылы Пазняка — Яніну Пазняк. 

Вядома, што ў 2021—2022 гадах канал «Платформа 375» правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, што вымушана выехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка (СТВ), Юрыя Цераха («СБ. Беларусь сегодня») — у Мінску, а таксама Алега Талерчыка (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур «Байпол») і вядучага Дзяніса Дудзінскага.

Разгляд справы Пазнякоў пачаўся 17 чэрвеня. Першае пасяджэнне суда было прызначанае на 14 мая, але праз цяжкі стан здароўя журналіста яго давялося перанесці. У ізалятары на вуліцы Акрэсціна Кірыла Пазняк перанёс COVID-19 і цяжкую пнеўманію, якая дала ўскладненні на лёгкія. Некалькі дзён ён правёў на апараце штучнага дыхання. Кірыла праходзіў лячэнне ў турэмным шпіталі.

Пакуль прысуд не набудзе моц, Кірыла Пазняк і ягоная дачка Яніна будуць знаходзіцца ў следчым ізалятары. Тэрмін утрымання пад вартай падчас следства суд палічыў як дзень за паўтара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць