Грамадства99

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што Кіеў будзе дзейнічаць па прынцыпе «люстранага адказу» на магчымыя крокі Беларусі. Паводле яго слоў, Украіна пакуль не чакае непасрэднага ўдзелу Беларусі ў вайне, але ўважліва сочыць за ўсімі патэнцыйнымі пагрозамі.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Андрэй Сібіга адзначыў, што Кіеў зыходзіць з таго, што беларускія ўлады не будуць уцягвацца ў вайну, бо разумеюць, што любыя варожыя дзеянні атрымаюць адпаведны адказ.

Ён таксама паведаміў, што напярэдадні Беларусь накіравала праз украінскую амбасаду ў Мінску ноту з прапановай увесці пэўны асаблівы рэжым наведвання памежнай зоны — дазволіць украінцам збіраць грыбы і ягады на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым, паводле слоў Сібігі, у дакуменце ёсць спасылкі на пагадненні, якія ўжо не дзейнічаюць, бо Украіна выйшла як з адпаведных дакументаў СНД, так і з двухбаковых дамоўленасцяў з Беларуссю. Дзяржаўная памежная служба Украіны ўжо афіцыйна паведаміла, што не зацікаўленая ў гэтай прапанове.

Міністр дадаў, што ўкраінскія разведвальныя і іншыя службы пастаянна кантралююць сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго, яны аналізуюць змены ў беларускім заканадаўстве, рэарганізацыю вайсковых падраздзяленняў, колькасць войскаў каля ўкраінскай мяжы, сумесныя мерапрыемствы Беларусі і Расіі, а таксама магчымасць выкарыстання беларускай інфраструктуры для нападаў на Украіну.

Сібіга падкрэсліў, што папярэджанні, якія агучвае прэзідэнт Украіны, не з'яўляюцца пустымі заявамі, і беларускія ўлады павінны гэта ўсведамляць.

Каментары9

  • Жвір
    26.06.2026
    Ну які люстраны адказ ? Вось беларускія прадпрыемствы дапамагаюць расейскім захопнікам вырабляць артылерыйскія снарады, дроны, элементы электронікі для ўзбраеньня. Дзе люстраны адказ ?
  • Bielarus4ever
    26.06.2026
    правільна. А то ў 2014-2015 г. за антыўкраінскія дзеяньні лукакаўцы не адказвалі.
    1) https://web-analytics.online/138141 Хлопцаў забралі за ўкраінскія сьцягі: «Міліцыянты нас абзывалі фашыстамі, бандэраўцамі, пагражалі косці ламаць»
    2) https://web-analytics.online/138126 Асобы ў штацкім спрабавалі затрымаць дэманстрантаў з украінскімі сцягамі, але народ іх адбіў ФОТА
    3) https://web-analytics.online/148537 адбыўся канцэрт папулярнага ўкраінскага гурту "Океан Ельзи"... людзі ў цывільным адбіралі ўкраінскія сцягі ды стужкі
  • о
    26.06.2026
    Шо , будут зеркально строить дороги и мосты ?

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць