Здароўе11

Што такое дыябет пятага тыпу? Надоўга забытая форма хваробы атрымала афіцыйнае прызнанне

Паводле ацэнак навукоўцаў, дыябет 5‑га тыпу, упершыню апісаны больш за 70 гадоў таму, можа закранаць да 25 мільёнаў чалавек у Азіі і Афрыцы.

Фота: vecteezy

Традыцыйна ў медыцынскіх падручніках апісваюцца тры асноўныя тыпы дыябету.

Пры дыябеце 1‑га тыпу імунная сістэма памылкова атакуе клеткі падстраўнікавай залозы, якія выпрацоўваюць інсулін, што прыводзіць да небяспечна высокага ўзроўню цукру ў крыві і рызыкі кетаацыдозу — патэнцыйна смяротнага стану, пры якім арганізм пачынае расшчапляць тлушч для атрымання энергіі.

Дыябет 2‑га тыпу развіваецца, калі арганізм не рэагуе належным чынам на інсулін або не выпрацоўвае яго ў дастатковай колькасці. Гестацыйны дыябет узнікае часова падчас цяжарнасці і характарызуецца інсулінарэзістэнтнасцю, якая, як мяркуецца, выклікаецца гарманальнымі зменамі.

Аднак на гэтым разнастайнасць захворвання не заканчваецца. Існуюць таксама рэдкія формы дыябету, звязаныя з генетычнымі мутацыямі, захворваннямі падстраўнікавай залозы і іншымі прычынамі.

Цяпер да іх далучылася яшчэ адна — дыябет 5‑га тыпу, які міжнародная супольнасць даследчыкаў афіцыйна прызнала ў 2025 годзе.

Гісторыя адкрыцця дыябету пятага тыпу

Нягледзячы на новую назву, сама хвароба была вядомая медыкам ужо некалькі дзесяцігоддзяў. Яшчэ ў сярэдзіне 1950‑х гадоў брытанскі доктар Філіп Х'ю-Джонс, які працаваў на Ямайцы, звярнуў увагу на групу маладых знясіленых пацыентаў, чые сімптомы не адпавядалі ні дыябету 1-га, ні дыябету 2‑га тыпу. Ён назваў гэтую форму захворвання «тыпам J» — ад англійскай назвы Ямайкі (Jamaica). У наступныя дзесяцігоддзі падобныя выпадкі апісвалі і ў краінах Афрыкі і Азіі, дзе было распаўсюджанае хранічнае недаяданне.

У 1985 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя нават уключыла гэтую форму хваробы ў сваю класіфікацыю пад назвай «дыябет, звязаны з недастатковым харчаваннем». Аднак ужо праз некалькі гадоў яе выключылі праз недахоп доказаў таго, што менавіта недаяданне з'яўляецца прычынай захворвання. У выніку цікавасць да гэтай тэмы паступова згасла.

Як піша Live Science, цікавасць да незвычайнай формы дыябету вярнулася толькі нядаўна дзякуючы даследаванню YODA (Young-Onset Diabetes in sub-Saharan Africa), вынікі якога былі апублікаваныя ў часопісе The Lancet Diabetes & Endocrinology. Навукоўцы вывучалі амаль 900 маладых людзей з дыябетам у Камеруне, Угандзе і Паўднёвай Афрыцы.

Першапачаткова даследчыкі меркавалі, што большасць удзельнікаў мае дыябет 1‑га тыпу. Аднак аналіз крыві паказаў іншую карціну. Каля дзвюх трацін пацыентаў не мелі аўтаімунных маркераў, характэрных для гэтага захворвання. Пры гэтым іх арганізм працягваў выпрацоўваць невялікую колькасць інсуліну — больш, чым звычайна назіраецца пры дыябеце 1‑га тыпу, але менш, чым пры дыябеце 2‑га тыпу.

Гэтыя вынікі паказалі, што гаворка ідзе пра асобную форму дыябету, якая не ўпісваецца ў традыцыйную класіфікацыю. Даследаванне дапамагло вярнуць увагу да праблемы і стала адным з галоўных аргументаў на карысць афіцыйнага прызнання новага тыпу захворвання.

Паводле ацэнак навукоўцаў, новая форма дыябету можа закранаць ад 20 да 25 мільёнаў чалавек, галоўным чынам у краінах Азіі і Афрыкі.

Што хаваецца пад назвай?

У людзей з дыябетам 5‑га тыпу таксама назіраецца павышаны ўзровень цукру ў крыві з-за недахопу інсуліну. Але, у адрозненне ад дыябету 1‑га тыпу, гэты стан не выкліканы аўтаімунным разбурэннем клетак падстраўнікавай залозы. Адрозніваецца ён і ад дыябету 2‑га тыпу, паколькі арганізм захоўвае здольнасць нармальна рэагаваць на інсулін.

Звычайна такія пацыенты маюць нізкую масу цела і гісторыю працяглага недаядання, якая пачынаецца яшчэ ў дзяцінстве. Навукоўцы мяркуюць, што хранічны недахоп харчавання пашкоджвае падстраўнікавую залозу ў раннім узросце. У выніку клеткі, якія выпрацоўваюць інсулін, застаюцца аслабленымі на ўсё жыццё, і арганізм ужо не можа вырабляць дастатковую колькасць гэтага гармону.

Менавіта таму лячэнне такіх пацыентаў патрабуе вельмі асцярожнага падыходу. Інсулін можа быць эфектыўным, аднак празмерныя дозы ў спалучэнні з недастатковым харчаваннем здольныя выклікаць небяспечнае падзенне ўзроўню цукру ў крыві.

На думку даследчыкаў, афіцыйнае прызнанне новага тыпу дыябету дапаможа не толькі больш дакладна дыягнаставаць і лячыць пацыентаў, але і прыцягнуць увагу да захворвання, якое доўгі час заставалася па-за полем зроку навукі. Паводле ацэнак спецыялістаў, без асобнай назвы і класіфікацыі гэтая форма дыябету магла і надалей губляцца на фоне значна больш вядомых відаў хваробы.

Пры гэтым дэфіцыт харчавання, які звязваюць з развіццём дыябету 5‑га тыпу, не абавязкова азначае голад або крайняе знясіленне. Як заўважае Forbеs, праблема можа ўзнікнуць, калі арганізм працяглы час не атрымлівае неабходных пажыўных рэчываў для нармальнага функцыянавання падстраўнікавай залозы.

У групу рызыкі могуць трапляць пацыенты з расстройствамі харчовых паводзін, у тым ліку анарэксіяй, людзі з захворваннямі стрававальнай сістэмы, хранічным панкрэатытам або наступствамі злоўжывання алкаголем, а таксама тыя, хто перанёс некаторыя аперацыі на стрававальным тракце. Менавіта таму даследчыкі лічаць, што праблема дыягностыкі дыябету 5‑га тыпу можа быць актуальнай далёка за межамі рэгіёнаў, дзе людзі пакутуюць ад хранічнага голаду.

Каментары1

  • Нечага не хапае
    26.06.2026
    А 3-4 тып гэта што такое?

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі11

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Заснавальніка найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы дронаў, кампаніі Fire Point, спыталі пра ўзровень беларускай СПА. Яго адказ здзівіў99

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць